thumb|200px|Герб Крычава Вядомыя ўраджэнцы Крычава:

__NOTOC__ thumb|175px|Аксана Мянькова thumb|175px|Мікалай Сталяроў

Б Галіна Барысаўна Багданава (нар. 1961) — беларуская журналістыка і пісьменніца. Аляксандр Сцяпанавіч Балдоўскі (1950—2021) — беларускі пісьменнік, нарысіст, журналіст. Ілля Барысавіч Берхін (1908—1992) — савецкі гісторык. Доктар гістарычных навук (1957), прафесар (1961). Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1980).

Г Таццяна Генадзеўна Голубева (нар. 1947) — беларускі палітык. Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь. Першы сакратар ЦК Кампартыі Беларусі.

Д Ірына Віктараўна Даўгала (нар. 1967) — беларускі дзяржаўны дзеяч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання.

К Уладзімір Міхайлавіч Карачэўскі (нар. 1970) — беларускі дзяржаўны дзеяч, першы намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь (2010—2014), дырэктар Национальнай кінастудыі «Беларусьфільм» (з 2018). Міхаіл Пятровіч Крываносаў (1929—1994) — беларускі спартсмен (лёгкая атлетыка; кідане молата), педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі. Кандыдат педагагічных навук (1971), прафесар (1987). Сяргей Іванавіч Крыжэвіч (нар. 1952) — беларускі ваенны і палітык.

Л Наталля Пятроўна Лаўрыненка (нар. 1977) — беларуская вяслярка. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класу (1996). Заслужаны майстар спорту Беларусі (1997).

М Міхаіл Фёдаравіч Мельнікаў (1921—1993) — беларускі краязнавец, музейны работнік, заслужаны работнік культуры БССР (1979), стваральнік Крычаўскага краязнаўчага музея, навуковы супрацоўнік, дырэктар Краязнаўчага музея (1961—1982). Аксана Уладзіміраўна Мянькова (нар. 1982) — беларуская лёгкаатлетка. Мікалай Максімавіч Мяшкоў (1922—1999) — дзяржаўны дзеяч БССР, беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1953), прафесар (1968).

Н Святлана Васільеўна Новікава (нар. 1970) — беларуская футбалістка. Уладзімір Лявонцьевіч Новак (нар. 1939) — беларускі мастак. Яўген Віктаравіч Новікаў (нар. 1961) — беларускі палітык і грамадскі дзеяч.

Р Анатоль Ігнатавіч Рыбчынскі (нар. 1936) — беларускі мастак. Алена Рынкевіч (нар. 1987) — беларуская баскетбалістка. Выступала за зборную Беларусі.

С Багдан Багданавіч Саламярэцкі (1589—1630) — беларускі магнат герба «Равіч», староста крычаўскі (з 1620), адзін з найбольш паслядоўных абаронцаў праваслаўнай веры ў Рэчы Паспалітай. Мікалай Іванавіч Сталяроў (1919—1985) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, намеснік камандзіра эскадрыллі 629-га знішчальнага авіяцыйнага палка 102-й знішчальнай авіяцыйнай дывізіі войскаў СПА тэрыторыі краіны, лейтэнант. Герой Савецкага Саюза.

Ч Сяргей Уладзіміравіч Чэрачань (нар. 1985) — беларускі палітык, старшыня партыі Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада з 2018 года.

Ш Анастасія Аляксандраўна Шупо (нар. 1997) — беларуская футбалістка.