Дакерамічны перыяд у Андах () — ранні этап развіцця археалагічных культур у дакалумбавую эпоху захаду Паўднёвай Амерыкі на працягу прыкладна 15 тысячагоддзя да н.э. — 2 тысячагоддзя да н.э.

Традыцыя Перыяд быў упершыню вылучаны амерыканскімі даследчыкамі і на аснове археалагічных знаходак на поўдні Перу. Пазней распаўсюджаны на ўвесь Андскі рэгіён. Ахоплівае вялікі прамежак часу ад з’яўлення першых людзей да развіцця земляробчых культур.

Класічная перыядызацыя Класічная перыядызацыя болей адпавядае развіццю археалагічных культур Перу: Дакерамічны перыяд I (да 9500 г. да н.э.): з’яўленне чалавека і першых каменных прылад Дакерамічны перыяд II (9500 г. да н.э. — 8000 г. да н.э.): распаўсюджванне тэхналогіі ручных каменных секлаў Дакерамічны перыяд III (8000 г. да н.э. — 6000 г. да н.э.): узнікненне некалькіх прыбярэжных традыцый Дакерамічны перыяд IV (6000 г. да н.э. — 4200 г. да н.э.): кліматычныя змены падштурхоўваюць пераход ад палявання і збірання да ранняга земляробства Дакерамічны перыяд V (4200 г. да н.э. — 2500 г. да н.э.): стабілізацыя ўзбярэжжа, пацяпленне, вырошчванне гарбузоў, перцу, фасолі, бавоўніку Дакерамічны перыяд VI (2500 г. да н.э. — 1800 г. да н.э.): узнікненне манументальнай архітэктуры і шырокае распаўсюджванне ткацтва

Сучасная перыядызацыя Сучасная перыядызацыя распрацавана на аснове знаходак у розных рэгіёнах Андаў і ў адпаведнасці з існуючымі перыядызацыямі іншых археалагічных культур Новага Свету: Каменны перыяд (да 8 тысячагоддзя да н. э.) Архаічны перыяд (8 тысячагоддзе да н. э. — 2 тысячагоддзе да н. э.)

Спасылкі Timeline of the Andean Cultures of South America Historia del Perú Periodo Precerámico -Arte en el precerámico — Historia Peruana

Катэгорыя:Андскія культуры Катэгорыя:Палеаліт Катэгорыя:Мезаліт Катэгорыя:Неаліт