Рыта Дакота, сапраўднае імя — Маргарыта Сяргееўна Герасімовіч (нар. 9 сакавіка 1990, Мінск) — расійская і беларуская спявачка, кампазітар і аўтар-выканаўца.
Біяграфія Нарадзілася 9 сакавіка 1990 года ў Мінску. Бацька: Сяргей Герасімовіч — інжынер гуказапісу; маці: Святлана Герасімовіч — выхавальніца ў дзіцячым садку.
Пачатак музычнай кар’еры У 5 гадоў пачала займацца музыкай. Калі Рыце споўнілася 7 гадоў, мама запісала яе ў музычную школу. Педагогі вызначылі Рыту ў клас фартэпіяна, а тэхніку вакалу яна вывучала самастойна, запісаўшыся ў школьны хор. Ездзіла на розныя конкурсы і фестывалі, перамагла ў конкурсе «Квітней, Беларусь».
У 10 гадоў напісала сваю першую песню.
У 2004 годзе Рыта пачала пісаць песні для ўласнага панк-гурта.
Скончыўшы школу, Рыта збіралася паступіць у музычны каледж імя М. І. Глінкі, але перадумала і паступіла ў студыю вакалу «Фортэ» ў Мінску. У той жа час Рыта захапілася графіці і вучылася маляваць. Тады ў Мінску гасцявалі графітнікі з Партугаліі, яны ўбачылі малюнкі спявачкі і апісалі іх як «дакотат», якое перакладаецца як «шматграннасць». Так з’явіўся псеўданім Дакота.
Рыта атрымала вышэйшую адукацыю ва УДІКу па спецыяльнасці гукарэжысёр.
У 2005 годзе прыняла ўдзел у беларускім музычным конкурсе «Зорны дыліжанс».
«Фабрыка зорак» У 2007 годзе 17-гадовая Рыта прыехала з Мінска на маскоўскі кастынг сезона «Фабрыка зорак». Дзяўчына марыла не пра ўласны удзел, а ёй хацелася паказаць дыскі са сваёй музыкай вядомым расійскім прадзюсарам. Рыту запрасілі ўдзельнічаць у конкурсным адборы, і яна не адмовілася і паспяхова прайшла кастынг. На ўсіх этапах праекта Дакота выконвала свае ўласныя песні, і пісала кампазіцыі для калег па праекце. Хітом стала песня «Спички», якую з Інтэрнэту спампавалі больш за мільён разоў. На праекце Рыта пазнаёмілася з будучым мужам Уладам Сакалоўскім.
Сольны праект Пасля завяршэння праекта Рыта знікла з тэлеэкранаў, таму што спяваць чужыя песні яна не хацела і марыла стаць «спеўным аўтарам». Арганізавала свой рок-гурт Monroe, з якім яна выступала на музычных фестывалях «Нашествие» і «Kubana».
Яе песні пачалі купляць вядомыя выканаўцы — Ёлка, Зара, Святлана Лабада. Рыта з’яўляецца сааўтарам трэка «Твои глаза».
У 2015 годзе выканаўца прыняла ўдзел у праекце «Главная сцена» на канале «Расія-1» і з аўтарскімі кампазіцыямі выйшла ў паўфінал конкурсу. Яе настаўнікам на праекце стаў вядомы прадзюсар Віктар Дробыш.
У 2016 годзе Рыта Дакота запісала трэк «Полчеловека».
У 2023 годзе Рыта Дакота з’ехала ў ЗША. Паводле слоў спявачкі, пераезд планаваўся як часовы, але пасля яго ёй негалосна забаранілі выступаць у РасііРита Дакота рассказала о запрете выступать в России.
Псеўданім Выступае Маргарыта пад псеўданімам «Дакота», што ў перакладзе з партугальскага сленгу азначае «шматгранная, незвычайная».
Асабістае жыццё Былы муж — Улад Сакалоўскі, з якім удзельнічала разам у праекце «Фабрыка зорак-7». Ёсць дачка МіяВлад Соколовский показал трогательный снимок с дочерью .
Дыскаграфія
Студыйныя альбомы Стаи Китов (2020)
Міні-альбомы
Sat Nam (2022)
Сінглы
Спички (2008) Полчеловека (2016) Боюсь, что да (2017) Кто (2017) Нежность (2018) Цунами (2018) Новые линии (2019) Не умеешь любить (2019) Мантра (2019) #Фиолет (feat. Каця Коўская) (2019) Застрелить (2019) Электричество (2020) Косуха (2020) Уходи (2020) Колыбельная (2020) Карандаш (2021) Бросил курить (2021) Лифт (2022) Кончится лето (2023) Ностальгия (2023) Куда глаза горят (2024) Терпишь (2024) Я у себя есть (2025)
Удзел на альбоме іншых выканаўцаў
Schokk — «Старый Хлам» («Спички») ST1M — «Неизданное» («Рядом с тобой») L’One — «Одинокая вселенная» («Музыка. Счастье. Любовь»)
Удзел у зборніках «Тузін. Перазагрузка» (2009), трэк «Запалкі»
«Трибьют t.A.T.u. „200 по встречной“» (2021), трэк «Sacrifice»
Відэакліпы ГодКліпРэжысёр (ы)Альбом2015ПерчаткиStar pro rowspan="2" Первая Зима2016ПолчеловекаКарына КандэльСтаи китов2017Кто rowspan="5" 2018НежностьАліна ПязокЦунамиКарына Кандэль2019Новые линииМантраРыта Дакота2020ЭлектричествоКарына КандэльСтаи китовАрмагеддонРубашкаЛекс Пронін
Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Расіі Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Беларусі Катэгорыя:Артыстычныя псеўданімы