Канстанцін Міхайлавіч Сярге́еў (; — ) — савецкі артыст балета, балетмайстар і педагог, саліст Ленінградскага тэатра оперы і балета імя Кірава. Герой Сацыялістычнай Працы (1991), народны артыст СССР (1957), лаўрэат чатырох Сталінскіх прэмій (1946, 1947, 1949, 1951). Кавалер чатырох ордэнаў Леніна (1970, 1980, 1988, 1991). Муж балерыны, народнай артысткі СССР Наталлі Дудзінскай.
Біяграфія Канстанцін Міхайлавіч Сяргееў нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу. З 1924 года вучыўся на вячэрніх курсах Ленінградскага харэаграфічнага вучылішча, затым у самім вучылішчы (педагог У. І. Панамароў). Яшчэ у час вучобы ў 1928—1929 гадах выступаў у трупе І. Ф. Кшэсінскага і гастраляваў з ёй па краіне. Вучылішча скончыў у 1930 годзе і быў прыняты ў трупу Марыінскага тэатра. У 1930—1961 гадах вядучы танцоўшчык, з 1946 года балетмайстар, у 1951—1955 і 1960—1970 гадах галоўны балетмайстар тэатра.
З 1931 года К. М. Сяргееў таксама выкладаў класічны танец, у 1938—1940 і з 1973 года мастацкі кіраўнік у Ленінградскім харэаграфічным вучылішчы (Акадэмія рускага балета імя А. Я. Ваганавай).
Творчасць К. М. Сяргееў танцоўшчык лірыка-рамантычнага плана, выканаўца асноўнага класічнага рэпертуару Марыінскага тэатра. Яго творчасці ўласціва высакароднасць вонкавага аблічча, псіхалагічная глыбіня, увага да акцёрскай выразнасці, клопат аб строгім захаванні акадэмічнай формы. Выконваў пастаноўкі балетаў за мяжой, працаваў на тэлебачанні.
Сярод выкананых балетных партый: Рамэа, Прынц («Рамэа і Джульета», «Папялушка» С. Пракоф’ева), Яўген («Медны коннік» Р. Гліэра), Вацлаў («Бахчысарайскі фантан» Б. Асаф’ева), Альберт («Жызэль» А. Адана), Зігфрыд, Прынц («Лебядзінае возера», «Шчаўкунок» П. І. Чайкоўскага), Юнак («Шапэніяна» Ф. Шапэна), Астап («Тарас Бульба» В. Салаўёва-Сядога) і іншыя.
Сярод пастановак: «Папялушка» С. Пракоф’ева (1946, 1964), «Лебядзінае возера» П. І. Чайкоўскага (1950), «Сцежкаю грому» К. Караева (1958), «Далёкая планета» Б. Майзеля (1963), «Гамлет» М. Чарвінскага (1970), «Ляўша» Б. Аляксандрава (1976) і іншыя. Здзейсніў рэдакцыі класічных балетаў, сярод якіх «Раймонда» (1946). Аўтар сцэнарыяў і рэжысёр фільмаў-балетаў «Спячая прыгажуня», «Папялушка», «Лебядзінае возера», «Карнавал», «Егіпецкія ночы», «Фея ляляк». Зняўся у фільмах-канцэртах «Канцэрт майстроў мастацтваў», «Майстры рускага балета» і дакументальных фільмах.
Памяць У 1993 годзе заснаваны Фонд імя К. М. Сяргеева. Творчасці К. М. Сяргеева прысвечаны тэлевізійны фільм «Канстанцін Сяргееў. Старонкі харэаграфіі» (1976). У 1994 годзе ў Санкт-Пецярбургу, на доме (Каменнвостраўскі праспект, дом 2), дзе жыў К. М. Сяргееў, ўстаноўлена мемарыяльная дошка.
Зноскі
Літаратура
Юр. Г. Серге́ев Константин Михайлович // Театральная энциклопедия. В 5 томах. / Под редакцией С. С. Мокульского (том 1), П. А. Маркова (тома 2—5). — М., Советская энциклопедия, 1961—1967. — Т. 4: Нежин — Сярев. — М., 1965. — Стб. 914—916. — 1152 стб. с илл., 6 л. илл. — 40 500 экз. Сергеев Константин Михайлович // Деген А. Б., Ступников И. В. Ленинградский балет. 1917—1987: Словарь-справочник. — Л.: Советский композитор, 1988. — С. 176—178. — 264 с., ил., 2,5 л. ил. — 13 000 экз.
Спасылкі Соловьёв-Седой В. П. Неповторимый Ромео нашего балета. Народному артисту СССР Константину Сергееву — шестьдесят лет // Советская Культура, № 27 (4151) 5 марта 1970 г. — С. 3. Константин Михайлович Сергеев // Медыябанк РИА Новости Перевезенцева Наталия Принц советского балета // Вечерний Петербург Константин Сергеев // Музыкальные сезоны Константин Сергеев // Санкт-Пецярбургская акадэмічная філармонія імя Д. Д. Шастаковіча
Катэгорыя:Артысты балета СССР Катэгорыя:Артысты балета Расіі Катэгорыя:Артысты балета XX стагоддзя Катэгорыя:Балетмайстры СССР Катэгорыя:Балетмайстры Расіі Катэгорыя:Балетмайстры XX стагоддзя Катэгорыя:Балетныя педагогі СССР Катэгорыя:Балетныя педагогі Расіі Катэгорыя:Балетныя педагогі XX стагоддзя Катэгорыя:Артысты балета Марыінскага тэатра Катэгорыя:Артысты балета паводле алфавіта Катэгорыя:Балетмайстры паводле алфавіта Катэгорыя:Балетныя педагогі паводле алфавіта Катэгорыя:Кіраўнікі балетнай трупы Марыінскага тэатра