Парыжская нацыянальная о́пера, часцей скарочана Парыжская опера () — дзяржаўная ўстанова ў французскай сталіцы, якая займаецца развіццём опернага, балетнага і класічнага музычнага мастацтва.
У цяперашні час Парыжская нацыянальная опера валодае двума тэатральнымі будынкамі — Операй Гарнье і Операй Бастыліі:
тэатр, у французскім вымаўленні названы Апера́ Гарнье, быў адкрыты 5 студзеня 1875 года; у ім таксама размяшчаецца балетная школаL’École de Danse de l’Opéra de Paris, якая існуе з 1713 года і якая лічыцца самай старэйшай у Еўропе; Опера Бастыліі адкрыта напярэдадні двухсотгоддзя ўзяцця Бастыліі — 13 ліпеня 1989 года, гэта самая вялікае збудаванне на плошчы Бастыліі, яно ўзведзена насупраць таго месца, дзе стаяла парыжская крэпасць.
З узвядзеннем будынка тэатра Бастыліі ў першым будынку ставяцца пераважна балеты і класічныя оперы.
Катэгорыя:Парыжская опера Катэгорыя:Нацыянальныя тэатры Францыі Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 1669 годзе