Гнеўкава () — вёска ў Шумяцкім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Азёрнага сельскага паселішча. За 10 км на паўночны ўсход ад Шумяч.
Гісторыя Адна з найстарэйшых вёсак Шумяцкага раёна. Упершыню згадана пад 1522 годам.
Праз вёску, па рацэ Добра, праходзіла мяжа Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай.
Паводле Трэцяй Устаўной граматай ад 25 сакавіка 1918 года, вёска Гнеўкава ў складзе абвешчанай Беларускай Народнай Рэспублікі. Паводле пастановы I з’езда КП(б) Беларусі ад 1 студзеня 1919 года гэтыя тэрыторыі ўвайшлі ў склад Беларускай ССР. Аднак, 16 студзеня 1919 года вёска разам з іншымі этнічнымі беларускімі тэрыторыямі перададзена ў склад РСФСР.
У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска пад нямецкай акупацыяй з жніўня 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 годаВызваленне Смаленшчыны./Энцыклапедыя Смаленскай вобласці .
Крыніцы
Катэгорыя:Населеныя пункты Шумяцкага раёна