Аляксей Іванавіч Балтоўскі () — беларускі савецкі спартсмен (лёгкая атлетыка; кіданне молата, штурханне ядра), майстар спорту СССР міжнароднага класа, сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы (1962), чэмпіён (1962) і бронзавы прызёр чэмпіянатаў СССР (1960, 1965), шматразовы чэмпіён і рэкардсмен Беларусі, трэнер, педагог.
Біяграфія Нарадзіўся 1 красавіка 1937 года ў в. Мыслеўшчына Клімавіцкага раёна БССР.
Скончыў Беларускі інстытут фізічнай культуры ў 1958 годзе. У 1975 годзе стаў кандыдатам педагагічных навук і выкладнікам праблемнай лабараторыі ІФК. У 1977—1978 гадах займаў пасаду загадчыка кафедры лёгкай атлетыкі ў Інстытуце фізічнай культуры (Магілёў), а потым, з 1979 па 1983 год выкладаў у інстытуце фізкультуры ў Алжыры. У 1985 годзе было прысвоіна званне дацэнта.
Памёр 18 красавіка 1986 года.
Крыніцы
Літаратура Спортивная энциклопедия Беларуси. — Минск, 2005. — С. 51—52.
Катэгорыя:Кідальнікі молата СССР Катэгорыя:Штурхальнікі ядра СССР Катэгорыя:Трэнеры СССР Катэгорыя:Педагогі СССР Катэгорыя:Кандыдаты педагагічных навук