Марыя Тэрэза Манкідзян (, Керала, Індыя — ) — індыйская законніца-містык. Каталіцкая святая, называюць апосталам сям’і.
Біяграфія На пачатку ХХ стагоддзя заснавала Кангрэгацыю сясцёр Святой Сям’і, якая была афіцыйна зацверджана ў 1914 годзе. Яе малітоўнае жыццё характарызавалася частымі экстазамі, падчас якіх яна часам левітавала над зямлёй. У 1909 годзе сястра атрымала стыгматы, пасля чаго таксама пачала пакутаваць ад дэманічных нападаў.
Законніцы гэтай супольнасці спалучаюць малітоўнае кантэмпляцыйнае жыццё з дабрачыннасцю: клапоцяцца пра хворых і паміраючых, пра бедныя сем’і, займаюцца выхаваннем дзяўчынак у прытулках. На працягу апошняга стагоддзя колькасць кляштараў кангрэгацыі павялічылася да 176 па ўсім свеце. У іх жыве і моліцца каля 1500 сясцёр.
13 кастрычніка 2019 года папа Францішак абвясціць яе святой13 кастрычніка падчас урачыстай Імшы, якую папа Францішак цэлебраваў на ватыканскай плошчы св. Пятра, пяць благаслаўлёных былі абвешчаны святымі..
Катэгорыя:Хрысціянскія містыкі Катэгорыя:Заснавальнікі манаскіх ордэнаў Катэгорыя:Рэлігія ў Індыі Катэгорыя:Каталіцкія святыя