Валерый Мікалаевіч Дайнека (нар. , Светлагорск) — беларускі баскетбаліст. Майстар спорту міжнароднага класа СССР, чэмпіён, найлепшы гулец чэмпіянату Беларусі (1991-92/93). Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.
Кар’ера Выступаў за РТІ (1987—1988 і 1989—1993 гадах). Сярэбраны прызёр чэмпіянату Расіі (1995/1996) у складзе «Дынама» Масква, бронзавы прызёр чэмпіянату Расіі 2002/2003 у складзе «Унікса» Казань, пяціразовы чэмпіён Расіі ў складзе БК «ЦСКА» Масква і «Урал-Грэйт» Перм (1996/1997, 1997/1998, 1998/1999), уладальнік Кубка ЦСКА Масква, двухразовы ўладальнік Кубка Расіі ў складзе «Унікса» Казань «Урал-Грэйт» Перм. Тройчы трапляў у першую пяцёрку зорак расійскага чэмпіянату, двойчы трапляў у пяцёрку найлепшых па гульні ў абароне. найлепшым замежны гулец чэмпіянату Расіі ў 1997 годзе, найлепшы гулец чэмпіянату Расіі ў складзе ЦСКА ў 1998 годзе.
Узнагароды Узнагароджаны урадавай узнагародай «Медалём Ордэна за заслугі перад Айчынай II ступені». Бронзавы прызёр моладзевага чэмпіянату Еўропы ў складзе зборнай СССР 1987 года. Гуляў у чэмпіянаце Іспаніі ў сезоне 1993—1994 года і чэмпіянаце Грэцыі за клуб «ПАСК» г. Салонікі 2000—2001 гадахДАЙНЕКО Валерий Николаевич.
Катэгорыя:Баскетбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі РТІ Катэгорыя:Ігракі ЦСКА Масква (баскетбол) Катэгорыя:Ігракі «Дынама» Масква (баскетбол) Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе