Ээра Антэра Мянцюранта (; , Пела — , Оўлу) — фінскі лыжны гоншчык, трохразовы алімпійскі чэмпіён. Заваяваўшы 7 медалёў на чатырох зімовых Алімпійскіх гульнях, Мянцюранта з’яўляецца адным з самых паспяховых фінскіх лыжнікаў за ўсю гісторыю. За свае неверагодныя поспехі на Алімпійскіх гульнях 1964 года атрымаў мянушку Mister Seefeld (па назве месца правядзення лыжных гонак на гэтай Алімпіядзе).
Мянцюранта — першы фінскі спартсмен з станоўчым вынікам на допінг-тэсце. Падчас нацыянальнага чэмпіянату 1972 годзе ў яго спробе былі знойдзеныя сляды амфетамінаў, аднак вынікі былі схаваныя. Пасля Алімпійскіх гульняў у Сапара гэты факт усплыў, аднак Мянцюранта яго адмаўляў. Пазней ён прызнаў, што калоў сабе гармоны, якія падчас яго выступаў не былі забароненыя.
У апошнія гады жыцця займаўся развядзеннем паўночных аленяў у сябе на радзіме ў Пеле. Памёр 30 снежня 2013 года ў Оўлу пасля працяглай хваробы.
Катэгорыя:Лыжнікі Фінляндыі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Фінляндыі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па лыжных гонках Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 1960 года Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 1964 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 1964 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 1968 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 1968 года Катэгорыя:Лыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 1960 года Катэгорыя:Лыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 1964 года Катэгорыя:Лыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 1968 года Катэгорыя:Лыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 1972 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па лыжных гонках Катэгорыя:Пераможцы Хольменколена