Во́рнаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кармянскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Ворнаўка.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Ворнаўскі (Воранаўшчынскі) сельсавет у складзе Кармянскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Кармянскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 8 красавіка 1957 года ў склад сельсавета з Кароцькаўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Добрыч, Новая Халапаўка, Рудня, Старая Халапаўка і пасёлак Ратнік Халапаўскі)Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Рагачоўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе Чачэрскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года — у складзе адноўленага Кармянскага раёна. 19 красавіка 1978 года скасаваны пасёлак ТарфяныРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 19 красавіка 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).. 3 лютага 2012 года скасавана вёска ХалапаўкаРешение Кормянского районного Совета депутатов от 3 февраля 2012 г. № 73 Об упразднении сельских населенных пунктов Кормянского района . 10 студзеня 2026 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Кароцькаўскага сельсавета.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (9 населеных пунктаў) — 730 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 85,1 % — беларусы, 11,0 % — рускія, 3,0 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (8 населеных пунктаў) — 604 чалавекіКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 8 населеных пунктаў: вёскі Ворнаўка, Вострая Карма, Высокая, Добрыч, Енцы, Іванаўка, Каўказ і Рудня.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Кармянскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Рагачоўскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Чачэрскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2026 годзе Катэгорыя:Ворнаўскі сельсавет