Парламенцкія выбары ў Германіі былі праведзены 22 верасня 2013 года. На іх былі абраныя 630 членаў 18-га бундэстагу, федэральнага парламента Германіі.

Кантэкст выбараў На апошніх федэральных выбарах 2009 года перамагла кааліцыя, у якую ўвайшлі Хрысціянска-дэмакратычны саюз (ХДС), яе Баварскі філіял Хрысціянска-сацыяльны саюз (ХСС) і Свабодная дэмакратычная партыя (СвДП). Ангела Меркель заняла пасаду канцлера, а Гіда Вестэрвеле стаў намеснікам канцлера. Сацыял-дэмакратычная партыя (СДПГ) пацярпела цяжкае паражэнне, яе лідар Франк-Вальтэр Штайнмаер прызнаў паразу і абвясціў аб сваім намеры стаць лідарам апазіцыі ў бундэстагу. У выбарах удзельнічае новая партыя «Альтэрнатыва для Германіі».

Вынік Паводле папярэдніх дадзеных, найбольшую колькасць галасоў набраў блок ХДС/ХСС на чале з Ангелай Меркель — 41,5 % (што стала лепшым вынікам блока за апошнія 20 гадоў). СДПГм25,7%, Левая партыя—8,6% і Партыя зялёных—8,4 %. Аднак пасля падліку колькасці месцаў у Бундэстагу, аказалася што ХДС / ХСС мае 311 месцаў з 631, гэта значыць блоку не хапіла 5 месцаў для атрымання большасці ў 316 месцаў. Былы партнёр ХДС / ХСС па кааліцыі Свабодная дэмакратычная партыя не здолела пераадолець 5-працэнтны бар’ер і прайсці ў парламент. Толькі пасля таго як 76 % членаў СДПГ ва ўсіх землях Германіі ўхвалілі кааліцыю з ХДС/ХСС на ўнутрыпартыйным рэферэндуме, удалося сфармаваць «вялікую» кааліцыю з ХДС / ХСС і СДПГ. ПартыяЛідарГаласоў %МесцаўΔХДСАнгела Меркель14 921 877 34,1 %255 61ХССХорст Зеехофер3 243 5697,4 %56 11СДПГПеер Штайнбрук11 252 21525,7 %193 47Левая партыяГрэгар Гізі3 755 6998,6 %64 12«Зялёныя»Юрген ТрытынКатрын Гёрынг-Экарт3 694 0578,4 %63 5Іншыя6 860 84315,7 %00

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Выбары ў Германіі Катэгорыя:2013 год у Германіі Катэгорыя:Выбары 2013 года Катэгорыя:Падзеі 22 верасня Катэгорыя:Верасень 2013 года