Ро́венская во́бласць () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе Украіны. Плошча 20,047 тыс. км². Насельніцтва 1,2 млн чалавек (2024). Адміністрацыйны цэнтр — горад Роўна.

Фізіка-геаграфічная характарыстыка Знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы Украіны. Плошча тэрыторыі — 20 047 км². Тэрыторыя размешчана паміж 50°01' і 51°58' паўночнай шыраты і паміж 25°01' і 27°38' усходняй даўгаты. Працягласць вобласці з поўначы на поўдзень 215 км, а з захаду на ўсход — 186 км.

Паўночная частка вобласці размешчана на Палескай нізіне і Клесіўскай раўніне, паўднёвая частка — на Валынскім узвышшы, Ровенскім і Гошчанскім плато, таксама ахоплівае схілы Падольскага ўзвышша і Крамянецкія горы.

Адміністрацыйны падзел Адміністрацыйны цэнтр Ровенскай вобласці — горад Роўна.

Колькасць адміністрацыйных адзінак і населеных пунктаў вобласці раёнаў — 4; раёнаў у гарадах — 0; населеных пунктаў — 1028, у тым ліку: сельскіх — 1000; гарадскіх — 27, у тым ліку: пасёлкаў гарадскога тыпу — 16; гарадоў — 11, у тым ліку: гарадоў абласнога значэння — 4; гарадоў раённага значэння — 7; тэрытарыяльных грамад — 64Уряд визначив адміністративні центри та затвердив території громад усіх областей, у тым ліку: вясковых грамад — 40; пасялковых грамад — 13; гарадскіх грамад — 11.

Мясцовае самакіраванне ў вобласці ажыццяўляе Ровенскі абласны савет, выканаўчую ўладу — абласная дзяржаўная адміністрацыя. Кіраўніком вобласці з’яўляецца старшыня аблдзяржадміністрацыі, які прызначаецца Прэзідэнтам Украіны.

Вядомыя асобы Арцём Іванавіч Барычэўскі

Катэгорыя:Вобласці Украіны