Саліфлю́кцыя — павольнае спаўзанне пад уплывам сілы цяжару рыхлых грунтоў і глеб, насычаных вадой, па схілах у працэсе іх прамярзання і адтавання.
Працэс саліфлюкцыі адзначаецца на схілах з нахілам ад 2—3 да 20—25°Солифлюкция // Геологический словарь , пераважна ў абласцях шматгадовай мерзлаты і сезоннага прамярзання грунтоў (тундра, лесатундра, Сярэдняя і Усходняя Сібір, Канада, высакагор’і). Пры нахіле больш за 8—15° часам пераходзіць у апоўзневыя працэсы. Развіццю саліфлюкцыі садзейнічаюць інтэнсіўнае раставанне снегу і моцныя атмасферныя ападкі (ліўні). Хуткасць спаўзання звычайна вагаецца да некалькіх сантыметраў за год да соцень метраў за гадзіну.
У выніку саліфлюкцыі ўтвараюцца характэрныя формы рэльефу — тэрасы, валы, грады і інш.
Літаратура
Геологический словарь в 2-х томах. — М, 1978.
Спасылкі СОЛИФЛЮКЦИЯ // Экологический центр «Экосистема»™, А. С. Боголюбов Солифлюкция // Геологический словарь на сайце Усерасійскага навукова-даследчага геалагічнага інстытута імя А. П. Карпінскага
Катэгорыя:Геалагічныя працэсы Катэгорыя:Геамарфалогія Катэгорыя:Глебазнаўства