Web of Science — платформа, на якой размешчаны базы дадзеных навуковай літаратуры, да 2014 года вядома як Web of Knowledge. Да 2016 года належала Thomson Reuters. У лістападзе 2016 года Аддзяленне IP & Science набыта інвестыцыйнымі фондамі і функцыянуе як Clarivate Analytics. Ахоплівае матэрыялы па прыродазнаўчых, тэхнічных, грамадскіх, гуманітарных навуках і мастацтву.

Агульная характарыстыка Цэнтральнай часткай платформы з'яўляецца навукаметрычная рэфератыўная міжнародная база дадзеных Web of Science Core Collection, якая ўключае ў сябе больш 18 тысяч вядучых часопісаў, размешчаныя ў трох ключавых індэксах навуковай літаратуры: SCIE () — індэксуецца 8300 часопісаў, архіў з 1900 года; SSCI () — 2900 часопісаў, архіў з 1900. AHCI () — 1600 часопісаў, архіў з 1975.

Некаторыя выданні адначасова прадстаўлены ў некалькіх індэксах. У 2015 годзе база пашырана новай мультыдысцыплінарнай калекцыяй - ESCI (). Архіў ESCI для выданняў, якія тэхнічна могуць гэта забяспечыць, паглыблены да 2005 года.

Таксама ў базу ўваходзяць: Conference Preceding Citation Index - матэрыялы канферэнцый (асобна для прыродазнаўчых і сацыяльна-гуманітарных навук); Book Citation Index - індэкс цытаванняў навуковых кніг (асобна для прыродазнаўчых і сацыяльна-гуманітарных навук); Index Chemicus (хімія); Current Chemical Reaction (хімія).

У Web of Science індэксуюцца выданні як падпісныя, так і часопісы адкрытага доступу. Платформа валодае ўбудаванымі магчымасцямі пошуку, аналізу і кіравання бібліяграфічнай інфармацыяй.

Спасылкі Афіцыйны сайт Web of Science.

Катэгорыя:Базы даных