Вера Леанідаўна Яснапольская (; г. Саратаў, 1916—1996) — расійскі савецкі архітэктар, мастак, графік.

Біяграфія Нарадзілася ў Саратаве ў 1916 годзе ў сям’і акадэміка Леаніда Мікалаевіча Яснапольскага і спявачкі Ганны Мітрафанаўны Піневіч. Яе дзяцінства і юнацтва прайшлі ў Кіеве, дзе бацька чытаў лекцыі ў Кіеўскім камерцыйным інстытуце. Яшчэ з ранняга ўзросту Вера пачала пісаць акварэллю.

У 1931 годзе сям’я пераехала ў Маскву, дзе ў 1933 годзе яна паступіла ў Маскоўскі архітэктурны інстытут. Пасля заканчэння інстытута ў 1940 годзе, працавала ў майстэрні А. В. Шчусева, затым у прафесара М. П. Паруснікава. Удзельнічала ў праектаванні забудовы Мінска, у праекце аднаўлення цэнтра Сталінграда, у праектаванні санаторыя ў Сочы і інш.

У 1950 годзе яна ўбачыла на выстаўцы працы Артура Фанвізіна, майстра старой школы з імрэсіяністычнай манерай пісьма, які ў савецкі час бедаваў. Вера Леанідаўна пазнаёмілася з мастаком і стала яго вучаніцай. Яснапольская была зачаравана стылем Фанвізіна і навучылася ў яго тэхніцы «мокрай акварэлі», складанай тэхніцы, якая не дапускае пераробак і выпраўленняў. Як і Фанвізін, пісала галоўным чынам партрэты і кветкі. Яе акварэлі выстаўляліся ў Новасібірску, Кіеве, Маскве, Вятцы, у Крыме ў Судаку і ў іншых гарадах.

Брала ўдзел у выстаўках Саюза архітэктараў СССР, членам якога была з 1941 года. У 1954 годзе працы экспанаваліся ў Лондане на выстаўцы архітэктурнага малюнка. Працы В. Л. Яснапольскай знаходзяцца ў карціннай галерэі Новасібірска, у Музеі выяўленчага мастацтва Кара-Калпакіі (г. Нукус), Яраслаўскім мастацкім музеі, у прыватных калекцыях.

Памёрла ў 1996 годзе.

Сям’я Жонка мастака Барыса Смірнова-Русецкага.

Спасылкі Биография и картины Веры Яснопольской Яснопольская Вера Леонидовна (1916–1996) Проект реконструкции Сталинграда.

Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Расіі Катэгорыя:Архітэктары СССР