Наступленне талібаў 2021 года — наступальная аперацыя руху «Талібан» падчас вываду амерыканскіх войскаў з Афганістана. Да 12 ліпеня афганскія ўлады страцілі 139 раёнаў краіны, а таксама другі па велічыні горад Кандагар. 15 жніўня талібы ўваходзяць у сталічны Кабул, што азнаменавала завяршэнне грамадзянскай вайны ў Афганістане.

Храналогія У маі месяцы талібы захапілі 15 раёнаў, у тым ліку Нірх і Джалрэз ў правінцыі Майдан-Вардак. Сярод захопленых месцаў была плаціна Дахла ў правінцыі Кандагар, другая па велічыні плаціна Афганістана.

У чэрвені талібы захапілі 69 раёнаў і ўвайшлі ў гарады Кундуз і Кулі-Хумры. Тым часам горад Мазары-Шарыф быў абложаны баевікамі. Сярод месцаў, захопленых талібамі, апынуўся галоўны памежны пераход Афганістана з Таджыкістанам і раён Сайдабад у правінцыі Майдан-Вардак, які называюць варотамі ў сталічны Кабул. Што тычыцца абсталявання, талібы захапілі 700 грузавікоў і «хамераў» афганскіх сілавікоў, а таксама дзесяткі бронетранспарцёраў і артылерыйскіх сістэм.

19 чэрвеня прэзідэнт Ашраф Гані змяніў кіраўніка штаба афганскай арміі, міністраў абароны і ўнутраных спраў.

9 ліпеня прадстаўнік талібаў заявіў, што групоўка «кантралюе 85% тэрыторыі Афганістана».

10 ліпеня талібы захапілі раён Панджваі ў правінцыі Кандагар. Па стане на 12 ліпеня баевікі ўзялі 55 раёнаў і ўвайшлі ў другі па велічыні горад Афганістана, Кандагар. Памежныя пераходы Таргунды з Таджыкістанам і Іслам-Кала з Іранам былі таксама захоплены. У Іслам-Кала некаторыя супрацоўнікі службы бяспекі і мытні беглі ў Іран, ратуючыся ад талібаў. Па словах прадстаўніка АДКБ, каля 1500 афганскіх салдат дэзертыравалі ў Таджыкістан.

12 ліпеня Осцін Мілер сышоў са сваёй пасады камандуючага сіламі ЗША і НАТА ў Афганістане.

14 ліпеня афганскі памежны пункт у Спін-Балдаку на мяжы з Пакістанам быў захоплены талібамі.

21 ліпеня ВПС ЗША нанеслі апошнія авіяўдары па пазіцыях талібаў у Афганістане.

25 ліпеня амерыканскі генерал Кенет Макензі, кіраўнік Цэнтральнага камандавання УС ЗША, знаходзячыся з візітам у Кабуле заявіў, што, калі талібы працягнуць сваё наступленне, ЗША абавязкова адновяць нанясенне па іх паветраных удараўСША продолжат бомбить Афганистан в случае новых наступлений талибов «Российская газета», 25 июля 2021 года.

На пачатак жніўня афганскія талібы ўтрымлівалі амаль 200 раённых цэнтраў з 417. Пры гэтым у астатніх раёнах краіны таксама адзначалася іх сталая прысутнасцьМосква готова к сценарию полного захвата талибами власти в Афганистане Interfax, 29 июля 2021 года. Не задавальняючыся кантролем сельскай мясцовасці, яны прыступілі да аблогі буйных гарадоўПоследние новости из Афганистана Русская служба Би-Би-Си.

14 жніўня талібы занялі горад Мазары-Шарыф. З буйных гарадоў у руках урада застаўся толькі Кабулbbc.com. Паведамлялася, што многія падраздзяленні афганскай арміі здаваліся Талібану без якога-небудзь супрацівуРадыё Свабода .

Раніцай 15 жніўня талібы ўвайшлі ў Кабул. Камандаванне групоўкі загадала байцам па магчымасці ўстрымлівацца ад гвалту і свабодна выпускаць тых, хто захоча пакінуць горад. Днём было абвешчана аб устанаўленні кантролю над усёй тэрыторыяй Афганістана. Прадстаўнікі руху заявілі, што прыбылі ў прэзідэнцкі палац у Кабуле на перамовы з уладамі з мэтай перадачы ўлады. Пазней стала вядома, што прэзідэнт Ашраф Гані выляцеў з Кабула ў Таджыкістан. Як заявіў выконваючы абавязкі міністра ўнутраных спраў Афганістана Абдул Сатар Мірзаквал, перадача ўлады ў Афганістане пройдзе мірна. У той жа дзень ачалася эвакуацыя замежных пасольстваўТалибы объявили о захвате всего Афганистана.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што калі дзеянні талібаў паставяць пад пагрозу бяспеку супрацоўнікаў дыпмісіі, то за гэтым рушыць услед рашучы адпор. Амерыканскі лідар распарадзіўся накіраваць у краіну 5 тысяч вайскоўцаў для бяспечнай эвакуацыі дыпламатычных работнікаў.

Ахвяры На працягу мая 405 афганскіх сілавікоў і 260 мірных жыхароў былі забіты падчас сутыкненняў з талібамі, у той час як Міністэрства абароны Афганістана заявіла пра забойства 2146 баевікоў. За чэрвень адпаведна 703, 208 і 1535. Па стане на 8 ліпеня ў ходзе сутыкненняў з «Талібанам» быў забіты 161 супрацоўнік Нацыянальных сіл бяспекі Афганістана і 24 мірных жыхара, а з пачатку месяца Міністэрства абароны Афганістана заявіла пра забойства 1434 баевікоў. Да 15 ліпеня загінула 5552 талібаў, 1342 сілавікоў і 582 мірных жыхароў.

Мірныя ініцыятывы 9 ліпеня падчас дыпламатычнага візіту ў Маскву прадстаўнік руху «Талібан» Шахабудзін Дэлавара заявіў пра намер арганізаваць абмен палоннымі з афіцыйнымі асобамі з КабулаТалибан настаивает на обмене пленными РИА «Новости», 9 июля 2021 года.

14 ліпеня расійскія СМІ агучылі ідэю аб стварэнні кааліцыйнага ўрада паміж цяперашнімі ўладамі Афганістана і прыхільнікамі руху «Талібан»Москва призывает Кабул и талибов создать коалиционное правительство «Российская газета», 14 июля 2021 года.

15 ліпеня лідары талібаў выказалі жаданне заключыць перамір’е з Кабулам на тэрмін да трох месяцаў у абмен на 7 тысяч зняволеных маджахедаў, якія знаходзіліся ў турмах АфганістанаТалибы назвали условия для перемирия «Коммерсантъ», 15 июля 2021 года. Пасля першага раўнда перамоў, арганізаваных у сталіцы эмірата Катар горадзе Доха, дэлегацыі ўрада Афганістана і руху «Талібан» так і не прыйшлі да дамоўленасці аб кароткачасовым спыненні агню на час мусульманскага свята Ід аль-Адха (Курбан-байрам)Талибы заявили о провале переговоров Lenta.ru, 18 июля 2021 года. Другі раўнд перамоў збіраліся правесці 25 ліпеня ў сталіцы Пакістана горадзе ІсламабадАфганские переговоры продолжатся в Пакистане «Известия», 19 июля 2021 года. Аднак пасля інцыдэнту з выкраданнем дачкі афганскага пасла дыпламатычныя кантакты дзвюх краін апынуліся часова перапыненыПолно брани: Пакистан и Афганистан идут на обострение отношений «Известия», 20 июля 2021 года.

Рэакцыя Афганістан: афганскі ўрад паабяцаў вярнуць сабе ўсе раёны, захопленыя талібамі. Афганскі палітык і былы маджахед Ісмаіл Хан абвясціў аб стварэнні «Народнага Руху Супраціву Заходняга Афганістана» для барацьбы з талібамі ў правінцыі Герат. : расійскія ўлады заявілі, што працуюць з урадам Таджыкістана, каб абараніць яго ад любой знешняй пагрозы ў рамках Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ). : прэзідэнт Эмамалі Рахмон загадаў адправіць 20 000 вайскоўцаў запасу Сухапутных войск краіны да мяжы з Афганістанам. : урад выказаў занепакоенасць магчымым міграцыйным крызісам з-за міжусобіц у Афганістане і паведаміў, што амерыканскія ўлады звязваліся з узбекскімі чыноўнікамі, каб пацвердзіць, ці можа Узбекістан абараніць афганцаў, якія супрацоўнічалі з ЗША, калі тыя пачнуць уцякаць з краіны. У адказ урад Узбекістана ўзвёў намётавы гарадок для мігрантаў у горадзе Тэрмез. : міністр замежных спраў Субраман’ям Джайшанкар заявіў, што Індыя дамагаецца «прымірэння ў Афганістане». : уплывовы шыіцкі клерык, дэпутат і палітык Майтаба Занур заявіў, што Талібан з’яўляецца «бясспрэчнай часткай рэчаіснасці ў Афганістане» і яго нельга прыраўноўваць да ісламісцкіх тэрарыстычных груп, такіх як ІДІЛ ці Аль-Каіда. : краіна аддала загад абараняць міжнародны аэрапорт імя Хаміда Карзая ў Кабуле. : 12 ліпеня паведамлялася, што з меркаванняў бяспекі туркменскія ўзброеныя сілы перакідваюць на афгана-туркменскую мяжу дадатковыя сілыhttps://www.khaama.com/turkmenistan-deploying-troops-heavy-weapon-on-border-with-afghanistan-678567/. : прэзідэнт ЗША Джо Байдэн абараняў вывад з войск ЗША тым, што краіна не пайшла ў Афганістан, каб «будаваць нацыю». Амерыканскі лідар дадаў, што ён не будзе «адпраўляць туды ваяваць яшчэ адно пакаленне амерыканцаў», і паказаў на іншыя няўдалыя спробы аб’яднання Афганістана ў мінулым. Байдэн таксама запэўніў, што бяспека ЗША не апынецца пад пагрозай пры любым зыходзе баявых дзеянняў ва ўсходняй краіне. : міністр абароны Бэн Уолес заявіў, што ўрад Вялікабрытаніі будзе супрацоўнічаць з прадстаўнікамі руху «Талібан», калі яны ўвойдуць у склад урада АфганістанаВ Великобритании заявили о готовности сотрудничать с талибами, если они придут к власти ТАСС, 14 июля 2021 года.

Гл. таксама Вывад амерыканскіх войск з Афганістана (2021)

Зноскі

Катэгорыя:Май 2021 года Катэгорыя:Ліпень 2021 года Катэгорыя:Чэрвень 2021 года Катэгорыя:Жнівень 2021 года Катэгорыя:Бітвы паводле алфавіта Катэгорыя:Канфлікты 2021 года Катэгорыя:2021 год у Афганістане Катэгорыя:Вайна ў Афганістане (2001—2021)