Вышэйшая школа турызму і гатэльнай справы ў Гданьску () — польская прыватная спецыялізаваная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Гданьску.

Агульная характарыстыка Вышэйшая навучальная ўстанова заснавана ў Гданьску ў 1996 годзе таварыствам з абмежаванай адказнасцю «Вучэльня». У Рэестр недзяржаўных ВНУ, які вядзецца Міністрам навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы, яна была ўнесена пад нумарам 88.

Вучэбны трохпавярховы корпус ВНУ месціцца ў цэнтральнай частцы Гданьска ў раёне Ужэшч, мясцовасць Верхні Ужэшч, што дазваляе лёгка і хутка дабрацца да вучэльні аўтобусам, трамваем і гарадской чыгункай з любой часткі Труймяста. Іншагароднім студэнтам для пражывання прапануецца інтэрнат з пакоямі на дзве асобы, які знаходзіцца ў Гдыні.

17 чэрвеня 2004 года Дзяржаўная акрэдытацыйная камісія станоўча ацаніла якасць навучання на кірунку «Турызм і рэкрэацыя», які з'яўляееца асноўным як для факультэта турызму, рэкрэацыі і здароўя, так і для ўсёй вучэльні. Пастановай Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы ад 22 верасня 2010 года вучэльня атрымала падаўжэнне тэрміну дазволу на дзейнасць у якасці вышэйшай навучальнай установы на нявызначаны тэрмін. 24 мая 2019 года Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы зацвердзіла Вышэйшую школу турызму і гатэльнай справы ў Гданьску ў якасці навучальнай установы, якая мае права прыёму замежных грамадзян для пачатку або працягу навучання.

Навучанне ў вышэйшай школе праводзіцца на польскай, англійскай, рускай і ўкраінскай мовах. Да вывучэння таксама прапануюцца дадаткова нямецкая, іспанская і нарвежская мовы.

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Гданьска