«Дзедзіч» — брэсцкае абласное маладзёвае грамадскае аб’яднанне, утворанае ў лістападзе 1999 года студэнтамі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Атрымала рэгістрацыю ад Упраўлення юстыцыі ў 2002 годзе, у 2006-м пазбавілася яе пастановай суда. 23 верасня 2010 года рэгістрацыю аднавілі. Выдае аднайменную газету і часопісы «Купалінка», «Еўраклуб» і «Юбілейка».

У час палітычнага крызісу, 8 ліпеня 2021 года аб’яднанне «Дзедзіч» было ліквідавана «за парушэнні закона». Пракуратура палічыла, што арганізацыя нібыта вяла дзейнасць, якая не адпавядае заяўленым у статуце прадмеце і мэтам: замест аказання інфармацыйна-кансалтынгавых паслуг у галіне культуры арганізоўвала конкурсы мастацкіх твораў і трансляцыю ў сацыяльных сетках ролікаў, якія прапагандуюць фарміраванне ў грамадзян ухвальнага стаўлення да здзяйснення супрацьпраўных дзеянняўУ Берасьці ўлады ліквідавалі яшчэ 2 арганізацыі: «Дзедзіч» і «За свой горад».

Праграмы інфармацыйнае агенцтва «Dzedzich Week-News» экалагічны сектар культурны сектар моладзевы інфармацыйны цэнтр моладзевы абмен цэнтр роўнага навучання праграма працы з валанцёрамі

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Грамадскія арганізацыі Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1999 годзе Катэгорыя:Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна Катэгорыя:Арганізацыі Брэста Катэгорыя:Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі Катэгорыя:Маладзёжныя арганізацыі Беларусі