Міранда — адзін з буйных спадарожнікаў Урана. Адкрыта 16 лютага 1948 года амерыканскім астраномам Джэрардам Койперам, і названая ў гонар гераіні п’есы У. Шэкспіра.

У 1986 годзе побач з Мірандай пралятаў КА Вояджэр-2.

Арбіта Адлегласць ад Урана 129 780 км, дыяметр каля 470 км, сідэрнічны перыяд — 1,41347925 зямных сутак. Міранда заўсёды павернута да Урана адным бокам (як Месяц да Зямлі).

Адметнасці

На Мірандзе размешчана самая вялізная скала Сонечнай сістэмы — Verona Rupes, вышынёй 20 км.

Крыніцы

Катэгорыя:Спадарожнікі Урана Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 1948 годзе