Вуліца Ягаўкіна — вуліца ў Чыгуначным раёне горада Гомеля. Адносіцца да жылога масіву Прудок. Праходзіць ад вуліцы Каменшчыкава да гарадской мяжы Гомеля з Пакалюбіцкім сельсаветам, збочвае на паўднёвы ўсход і, робячы кола міма Алімпійскай вуліцы, замыкаецца на сваім жа адрэзку ў раёне між дамамі №95 і №97. Таксама мае адгалінаванне, злучанае з Ніжняй вуліцай. Перасякаецца з вуліцай Свірыдава і сама з сабой. На яе выходзяць 1-ы завулак Ягаўкіна, Круты завулак, безыменны правулак ад вуліцы Крупскай, 2-і завулак Крупскай і Алімпійская вуліцаГомель. Атлас туриста. / Справоч. изд. Ред. Ю. М. Нестеровская. — Минск : РУП «Белкартография», 2019. — С. 11, 15.. Складаецца з індывідуальнай забудовы пераважна сядзібнага тыпу.
З гісторыі Сфарміравалася, па ўсім відаць, у пасляваенны час. На нямецкіх авіяфотаздымках 1941 года на месцы будучай вуліцы зафіксаваныя прысядзібныя ўчасткіНямецкія аэрафотаздымкі Гомеля, 1941 год.. Станам на 1961 год адна частка вуліцы называлася 2-й вуліцай Крупскай, а другая — 2-й Кальцавой вуліцайСхематический план. Гор. Гомель. [Карты] / Главное управление коммунального хозяйства при СМ БССР. Бюро технической инвентаризации — [Б. м. : б. и.], 1961.. Пазней дзве часткі былі аб’яднаныя пад цяперашняй назвай, нададзенай у гонар Я. П. Ягаўкіна — савецкага воіна-танкіста, які загінуў падчас Гомельска-Рэчыцкай аперацыі 1943 годаЯговкин Евгений Петрович // Гомель. Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Минск. : БелСЭ им. П. Бровки, 1991. — С. 509..
Катэгорыя:Вуліцы Гомеля