Аляксей Іосіфавіч Сухавецкі (нар. , Папа, Венгрыя) — беларускі баскетбаліст, трэнер. Разыгрываючы абаронца. Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.
Кар’ера Пачаў займацца баскетболам у 1989 годзе ў Валожыне. Першы трэнер — Леанід Уладзіміравіч Хвядчэня. У 1992—1994 гадах каманда з Валожына была чэмпіёнам краіны ў сваёй узроставай катэгорыі.
У 1998 годзе трапіў у РВАР, а потым выступаў у мужчынскім чэмпіянаце Беларусі за мінскія клубы: РШВСМ-РВАР (1998/99), РШВСМ-БДПА (1999—2001), РТІ / РТІ-РВАР (2001—2003), «Мінск-БНТУ» (2003/04). З 2004 па 2009 гады гуляў у казахскім клубе «Барсы-Атырау», а 2009—2011 гады правёў у «Гродна-93». Потым яшчэ на год вярнуўся ў Атырау і скончыў прафесійную кар’еру.
Выступаў за юніёрскую (1999—2000) і моладзевую (2001—2002) зборную Беларусі.
Скончыў БДУФК (2004). З 2015 года працаваў дзіцячым трэнерам у «Цмоках», куды яго запрасіў Пётр Леанідавіч Івашкоў. У сезоне 2015/16 быў гуляючым галоўным трэнерам клуба «Віталюр» — чэмпіёна Непрафесійнай баскетбольнай лігі БеларусіВиталюр в шаге от чемпионства. Обзор второго финального матчаВиталюр - новый чемпион лиги. Как это было.
У верасні 2019 года ўвайшоў у трэнерскі штаб БК «Цмокі-Мінск»У трэнерскім штабе папаўненне . Са снежня 2023 года — выконваючы абавязкі галоўнага трэнера БК «Мінск», з сакавіка па ліпень 2024 года — галоўны трэнерАлексей Суховецкий назначен главным тренером мужской команды “МИНСК”Спасибо, Алексей Иосифович!. З чэрвеня 2025 года — галоўны трэнер расійскага клуба ТСК-Урал-УрГУПС (Екацярынбург)БЕЛОРУССКИЙ ТРЕНЕР АЛЕКСЕЙ СУХОВЕЦКИЙ ВОЗГЛАВИЛ ЕКАТЕРИНБУРГСКУЮ КОМАНДУ "ТСК-УРАЛ-УРГУПС". З чэрвеня 2026 года — другі трэнер расійскага клуба «Аўтадор» (Саратаў)РОСТИСЛАВ ВЕРГУН НАЗНАЧЕН НА ПОСТ ГЛАВНОГО ТРЕНЕРА "АВТОДОРА". ЕГО АССИСТЕНТ — ТОЖЕ БЕЛОРУС.
У верасні 2020 года прызначаны галоўным трэнерам юніёрскай зборнай Беларусі (U-18)ИСПОЛКОМ БФБ. ОПРЕДЕЛЕНЫ ГЛАВНЫЕ ТРЕНЕРЫ МОЛОДЁЖНЫХ СБОРНЫХ БЕЛАРУСИ. У лістападзе 2020 года ўвайшоў у трэнерскі штаб мужчынскай зборнай Беларусі.
Дасягненні У якасці баскетбаліста Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2002/2003, 2009/2010, 2010/2011. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Казахстана (1): 2011/2012. Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2001/2002. Бронзавы прызёр чэмпіянату Казахстана (1): 2006/2007. Фіналіст Кубка Беларусі (1): 2003. У якасці трэнера Чэмпіён Беларусі (1): 2023/2024.
Спасылкі Суховецкий Алексей Иосифович Профіль на сайце БК «Цмокі-Мінск»
Катэгорыя:Баскетбалісты Беларусі Катэгорыя:Баскетбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Ігракі РДВАР Катэгорыя:Ігракі РТІ Катэгорыя:Ігракі БНТУ (баскетбол) Катэгорыя:Ігракі «Гродна-93» Катэгорыя:Трэнеры «Віталюр-РДВАР» Мінск Катэгорыя:Трэнеры «Цмокі-Мінск»