Ю́равіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Захарнічы.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Полацкага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Юравічы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Полацкім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Палатоўскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с..
17 ліпеня 1964 года Юравіцкі сельсавет утвораны зноў у складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці БССР з цэнтрам у вёсцы Юравічы, уключаў 11 населеных пунктаў: вёскі Жыхары, Замхі, Захарнічы, Пазнякова, Скавародзіна, Шумацёнкі, Юравічы, Янкава Грамоўскага сельсавета і вёскі Верхачэнне, Сіцянец і Улогава Палатоўскага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 31 (1071).. Цэнтр — вёска Юравічы. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Юравіцкага сельсавета 20 населеных пунктаў. 21 чэрвеня 2000 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Захарнічы. 20 сакавіка 2012 года скасавана вёска ЯнкаваРешение Полоцкого районного Совета депутатов от 20 марта 2012 г. № 112 Об упразднении деревни Янково Юровичского сельсовета и об изменении границ аг. Захарничи Юровичского сельсовета . 10 кастрычніка 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Палатоўскага (18 населеных пунктаў: аграгарадок Захарнічы, вёскі Баяноўшчына, Верхачэнне, Гірсіна, Глушонкі, Дразды, Жыхары, Залессе, Замхі, Калошкі, Муштарова, Пазнякова, Сасноўка, Сіцянец, Скавародзіна, Спаскае, Шумацёнкі і Юравічы) і Салоніцкага (вёска Баранава) сельсаветаўРешение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области .
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 870 чалавек, з іх 89,0 % — беларусы, 8,0 % — рускія, 1,1 % — украінцы, 0,7 % — армянеЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года.
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 19 населеных пунктаў.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Полацкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1964 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе