Мікалай Леанідавіч Латышонак (нар. , Забор’е, Мёрскі раён, Віцебская вобласць, БССР) — беларускі ваенны, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па агульных пытаннях (з 2018). Палкоўнік (2004)Указ Президента Республики Беларусь от 20 октября 2004 года № 512 «О присвоении очередных воинских и специального званий».
Біяграфія Нарадзіўся 14 лістапада 1964 года ў вёсцы Забор’е Мёрскага раёна Віцебскай вобласці. Пасля тэрміновай службы ва Узброеных Сілах СССР паступіў у Разанскае вышэйшае Паветрана-дэсантнае каманднае вучылішча, якое скончыў у 1988 годзе. У 2011 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
З 1988 года па 1993 год праходзіў службу ва Узброеных сілах на тэрыторыі Казахстана, а затым да 1995 года ў пагранічных войсках Беларусі.
У 1995 годзе перайшоў у Службу бяспекі прэзідэнта Беларусі, дзе прайшоў шлях ад старшага афіцэра да начальніка ўпраўлення асабістай аховы. У 2003 годзе Латышонак працаваў на пасадзе старэйшага ад’ютанта 1-га аддзялення 1-га аддзела ўпраўлення асабістай аховы Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі БеларусьУказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 ліпеня 2003 года № 334 «Аб узнагароджанні ваеннаслужачых, асоб начальніцкага складу органаў унутраных спраў і прыраўнаваных да іх асоб медалём „За бездакорную службу“ І, ІІ, ІІІ ступені».
Латышонак уваходзіў у самы блізкі круг Аляксандра Лукашэнкі, рэгулярна суправаджаючы яго ў камандзіроўках. Са жніўня 2017 года знаходзіцца ў запасеЛукашенко назначил Николая Латышенка помощником по общим вопросам.
6 лютага 2018 года прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па агульных пытаннях.
Хобі Мікалай Латышонак выступаў пад нумарам 13 (Пазіцыя нападніка) за хакейную каманду «Шчыт» у чэмпіянаце Мінска па хакеі з шайбай сярод аматарскіх каманд, у якой таксама гуляе старшыня Цэнтральнага савета Прэзідэнцкага спартыўнага клуба Дзмітрый ЛукашэнкаЧем известен самый приближенный помощник Лукашенко, работающий на него четверть века .
Узнагароды Ордэн «За службу Радзіме» III ступені (2009)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 верасня 2009 года № 485 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь», Медаль «За бездакорную службу» I, II і III ступені.
Крыніцы
Спасылкі Памочнік Лукашэнкі Мікалай Латышонак выйшаў да пратэстоўцаў
Катэгорыя:Супрацоўнікі Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Выпускнікі Разанскага вышэйшага паветрана-дэсантнага каманднага вучылішча Катэгорыя:Памочнікі Прэзідэнта Беларусі