Бэстла (стар.-сканд.: Bestla) — у скандынаўскай міфалогіі волатка з роду ётунаў, дачка Бёльторна. Выйшла замуж за Бора, сына Буры. Вядомая тым, што з’яўляецца маці Одзіна і яго братоў Вілі і Вэ («Старэйшая Эда»). Лічыцца, што яна маці ўсіх асаў.

Імя волаткі старажытнае.Simek (2007), sid 35f. Яно паходзіць з фрызскай мовы ад слова bóst «жонка». У гэтым выпадку імя Буры разумеецца як «бацька», «прабацька», а Бор як «сын», жонкай якога была Бэстла.McKinnell (2014), sid 133. Па іншай версіі ад прагерманскага слова *bastilón «што дае кару» праз старажытнаскандынаўскае слова bastr «луб» і bestisíma «лыка» імя звязваецца з міфам аб паходжанні свету ад дрэва. Магчыма, Бэстла — луб дрэва Ігдрасіль, на якім Одзін перарадзіўся, прынёсшы самога сябе ў ахвяру сваёй дзідай Гунгнір, як распавядае паэма Прамовы Высокага.Lindow (2001), sid 77.

Літаратура

Эда. Песні пра багоў / уклад., пер. са старажытнаісл., камент. Яўгена Папакуля. — Мінск : Галіяфы, 2021. Эда. Песні пра герояў / уклад., пер. са старажытнаісл., камент. Яўгена Папакуля. — Мінск : Тэхналогія, 2022. Эда Сноры Стурлусана / уклад., пер. са старажытнаісл., камент. Яўгена Папакуля. — Мінск : Галіяфы, 2021. Эда. Забытыя песні / уклад., пер. са старажытнаісл., камент. Яўгена Папакуля. — Мінск : Тэхналогія, 2023.

Lindow, John (2001), Norse Mythology: A Guide to the Gods, Heroes, Rituals, and Beliefs, Oxford University Press. McKinnell, John (2014), Essays on Eddic Poetry, University of Toronto Press. Simek, Rudolf (2007), Dictionary of Northern Mythology, DS Brewer.

Катэгорыя:Турсы Катэгорыя:Германа-скандынаўская міфалогія