Аляксандр Скірмунт (? — памёр да сакавіка 1746 г.) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Скірмунтаў. Нарадзіўся ў сям’і Яна Скірмунта, войскага жытомірскага, меў пяцярых братоў. Аляксандр займаў пасады вознага пінскага (1704), гараднічага пінскага (1726) і старасты вечыкоўскага (1710—1740).

Зямельныя ўладанні Аляксандра Скірмунта знаходзіліся ў Пінскім, Вількамірскім, Ашмянскім, Менскім і Кіеўскім паветах, а таксама на Віленшчыне і Ковеншчыне. У. Вяроўкін-Шэлюта сцвярджаў, што Аляксандр Скірмунт валодаў маёнткамі Сушыцк, Выласкія Увалокі, Кашэвічы, Цмень, Ругаз, Лугаж, Плотніца ў Пінскім павеце. Паводле маёмаснага падзелу 1728 г. Плотніца перайшла да ягонага сына Франца, а ў 1746 г. — да двух сыноў ягонага брата старасты васількаўскага Міхала Скірмунта — харунжага пінскага Тамаша і Адама.

Сям’я Ажаніўся з Карнеліяй з Ордаў, ад якой меў сямёра сыноў: Франц; Станіслаў; Ігнацый; Баніфацый; Міхал; Ян; Карл, стараста інтурскі.

Літаратура

Катэгорыя:Гараднічыя пінскія Катэгорыя:Возныя пінскія Катэгорыя:Старосты вечыкоўскія