Ангрбода або Ангербода ( -- літаральна: тая, што прыносіць гора) — у германа-скандынаўскай міфалогіі волатка, якая нарадзіла з Локі трох дзяцей.

Паводле адных паданняў, Ангрбода жыла ў Жалезным лесе, згодна з іншымі (Мроі Гюльві) яна была з Ётунхэйма. З Локі ў яе нарадзіўся воўк Фэнрыр, змей Ёрмунганд і дзяўчынка Хэль. Таксама лічыцца маці чатырохвокага сабакі ГармаЭнциклопедия сверхъестественных существ / Кирилл Королев. — М.: Эксмо; СПб.: Мидгард, 2005. — 717 с. — ISBN 5-699-10432-1. Калі Одзін даведаўся пра дзяцей Локі, ён адправіў Тора забраць іх у Асгард, каб асабіста вызначыць іхны лёс.

У далейшых апавяданнях Ангрбода не згадваецца.

У Старэйшай Эдзе адносна яе ёсць такія радкі:

Сядзела старая ў жалезным лесе і спарадзіла там Фэнрыра род.

Крыніцы

Літаратура

Эда. Песні пра багоў / уклад., пер. са старажытнаісл., камент. Яўгена Папакуля. — Мінск : Галіяфы, 2021. Эда. Песні пра герояў / уклад., пер. са старажытнаісл., камент. Яўгена Папакуля. — Мінск : Тэхналогія, 2022. Эда Сноры Стурлусана / уклад., пер. са старажытнаісл., камент. Яўгена Папакуля. — Мінск : Галіяфы, 2021. Эда. Забытыя песні / уклад., пер. са старажытнаісл., камент. Яўгена Папакуля. — Мінск : Тэхналогія, 2023.

Катэгорыя:Ётуны Катэгорыя:Германа-скандынаўская міфалогія