Плацыд Ельскі () — дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія Прадстаўнік шляхецкага роду Ельскіх. Нарадзіўся ў сям’і Юзафа Ельскага і Яанны з Вансовічаў.
У 1821 г. — дэпутат Гродзенскага дваранскага дэпутацкага сходу ад Ваўкавыскага павета. У 1851 — дэпутат судоў Гродзенскай губерні.
Набыў у 1826 годзе ў Іаганы і Альжбеты Дзяржынскіх маёнткі Зубрыцы, Хацеляўшчына Сакольскага павета Беластоцкай вобласці. Валодаў маёнткам Лыскава (Лыскаўшчына).
Рабіў вывад(?) шляхецтва ў 1832 годзе.
Член масонскай ложы «Сябры чалавецтва» ў Гродне.
Сям’я Дзеці: сыны Юзаф і Руфін, пацверджаны ў дваранстве і запісаны ў дваранскія кнігі Гродзенскай губерні.
Літаратура
Катэгорыя:Масоны Беларусі