Імяніны — звычай урачыстага святкавання дня святога па хрысціянскім літургічным календары (святцам) або іншага дня, які традыцыйна асацыюецца з гэтым імем. Звычайна гэта звязана з пажаданнямі і падарункамі імянінніку.

Звычай папулярны як сярод праваслаўных, так і сярод каталікоў. Імяніны адзначаюцца, сярод іншага, у Балгарыі, Грэцыі, Швецыі, Польшчы, Чэхіі, Венгрыі, Латвіі, Расіі, Украіне і іншых традыцыйна хрысціянскіх краінах.

Часам можна сустрэць сітуацыю, калі царква ўшаноўвае памяць розных святых з аднолькавымі імёнамі некалькі раз на год. Тады ў якасці імянін вызначаецца або дзень памяці аднайменнага святога, які ідзе першым пасля даты нараджэння чалавека, або дзень памяці найбольш вядомага і найбольш ушаноўваемага святога, у гонар якога пазней нават маглі атрымоўваць свае імёны і іншыя святыя. Асоба, названая ў гонар святога, дзень памяці якога прыпадае на дзень яе нараджэння, асобнага дня імянін не мае і адзначае іх разам з днём свайго нараджэння.

Некаторыя найбольш вядомыя імяніны ў Беларусі 25 студзеня — Таццяна (у гонар святой Таццяны Рымскай) 5 чэрвеня — Ефрасіння (у гонар святой Ефрасінні Полацкай) 7 ліпеня — Ян (у гонар нараджэння Яна Хрысціцеля) 24 ліпеня — Вольга (у гонар святой кіеўскай княгіні Вольгі) 12 ліпеня — Пётр и Павел (у гонар аднайменных апосталаў) 28 ліпеня — Уладзімір (у гонар святога кіеўскага князя Уладзіміра — хрысціцеля Русі) 2 жніўня — Ілля (у гонар хрысціянскага прарока) 29 верасня — Людміла (у гонар святой Людмілы Чэшскай) 9 снежня — Юрый (у гонар святога Юрыя Пераможца) 19 снежня і 22 мая — Мікалай (у гонар святога Мікалая Цудатворцы)

Катэгорыя:Святы паводле алфавіта Катэгорыя:Імёны Катэгорыя:Анамастыка