Сігюн (з старажытнаскандынаўскай мовы «дзяўчына-пераможца»Orchard (1997:146).) — бажаство з скандынаўскай міфалогіі. Яна засведчана ў старэйшай Эдзе, складзенай у XIII стагоддзі з больш ранніх традыцыйных крыніц, і малодшай Эдзе, напісанай Сноры Стурлусанам у XIII стагоддзі. У старэйшай Эдзе мала інфармацыі пра Сігюн, акрамя яе ролі ў аказанні дапамогі яе мужу Локі падчас яго палону. У малодшай Эдзе таксама дапамагае Локі ў час, калі ён знаходзіцца ў няволі, яна выступае ў розных кенінгах, і яе статус багіні згадваецца двойчы. Сігюн магла з’явіцца на крыжы Гасфорта і была прадметам вялікай колькасці тэорый і культурных спасылак.
Сведчанні
Сігюн засведчана ў наступных працах:
Старэйшая Эда У страфе 35 старэйшай Эды паэмы «Прароцтве Вёльвы», Вёльва кажа Одзіну, што сярод шмат іншых рэчаў, яна бачыць Сігюн, якая сядзіць вельмі няшчасна з яе звязаным мужам, Локі, пад «гаі гарачых крыніц».Larrington (1998:8). У другім (і апошнім) раздзеле Сігюн згадваецца ў завяршальным празаічным раздзеле паэмы «Лакасена». Асы кішкамі Нарві звязалі Локі і прыкавалі да скалы, да трох камянёў. Скадзі, помсцячы за свайго бацьку, павесіла над яго галавой змяю, яд якой бесперапынна капае на твар Локі. Сігюн трымае над ім чару, у якую і збіраецца яд. Калі чаша перапаўняецца, Сігюн ідзе апаражніць яе, а ў гэты час яд капае на твар Локі, і ён б’ецца ў пакутах. Менавіта гэта паводле падання з’яўляецца прычынай землятрусаў.Larrington (1998:95-96).
Малодшая Эда
Сігюн з’яўляецца ў кнігах «Бачанне Гюльві» і «Мовы паэзіі» ў Эдзе. У «Бачанні Гюльві», Сігюн з’яўляецца ў частцы 31. Там яе прадстаўляюць жонкай Локі, і што ў іх нарадзіўся сын па імі «Нары альбо Нарві».Byock (2006:31). Сігюн зноў згадваецца ў «Бачанні Гюльві» у частцы 50, дзе падзеі апісваюцца інакш, чым у «Сварцы Локі». Тут багі захапілі Локі і двух яго сыноў, Валі, якога апісвалі як сына толькі Локі, і «Нары альбо Нарві», раней апісвалі сына Сігюн і Локі.Byock (2006:70). Балі пераўтварылі Валі ў ваўка і рзадралі брата Нарві. Затым кішкі Нарві выкарыстоўвалі для прывязкі Локі да трох камянёў, пасля чаго кішкі ператварыліся ў жалеза, і Скадзі размясціла змяю над Локі. Сігюн лягла побач з ім, і працягвала міску, каб злавіць яд, які капае. Аднак, калі міска запаўнялася, яна сыходзіла, каб выліць яд. У выніку зноў апісваюць, што Локі так моцна дрыжаў, што ўся планета пачынала дрыжыць, і гэты працэс пастаянна паўтараўся, пакуль ён не вызваліўся, распачаўшы Рагнарок.
Сігюн прадстаўлена як багіня, ас, у малодшай Эдзе кніга «Мова паэзіі», дзе багі ладзяць грандыёзнае свята для сустрэчы Эгіра, Faulkes (1995:59). і ў кенінгах для Локі: «муж Сігюн», Faulkes (1995:76). «груз [Локі] у магічных кайданах на руках [Сігюн]»Faulkes (1995:83). і ва ўрыўку, прыведзеным з «Хаустлёнга» IX стагоддзя, «цяжар рук Сігюн».Faulkes (1995:87) Канчатковае згадка пра Сігюн у «Мове паэзіі» знаходзіцца ў спісе асаў у далучанай туле, частка 75.Faulkes (1995:157).
Археалагічныя звесткі
Крыж Гасфорта ў сярэдзіне XI стагоддзя, размешчаны ў Камбрыі, Англія, быў апісаны як выява розных фігур з скандынаўскай міфалогіі. У ніжняй частцы заходняга боку крыжа адлюстравана доўгавалосая жанчына, якая стаіць на каленях і трымае прадмет над іншай знісіленай, звязанай фігурай. Зверху і злева ад іх змяіны вузел. Выява тлумачыцца як Сігюн супакойвае звязанага Локі.Orchard (1997:13).
Тэорыі Хоць імя Сігюн сустракаецца як асабістае імя жанчыны ў старажытнаскандынаўскіх крыніцах (старажытнаскандынаўскае слова sigr азначае «перамога», а vina азначае «сяброўка»), і, хоць у ацалелых крыніцах яна ў значнай ступені абмежаваная адной роляй, яна з’яўляецца ў скальдычнай паэме IX стагоддзя «Хаустлёнг» паганскіх часоў, напісаная скальдам Т’ёдольфам з Хвініра. Дзякуючы гэтай ранняй сувязі з Локі, Сігюн была тэарэтызавана як бог, які ўзыходзіць да больш старажытнай формы германскага паганства.Simek (2007:284).
Сучасны ўплыў Сцэна Сігюн з Локі была намалявана на шэрагу карцін, у тым ліку «Локі і Сігюн» (1850) Нільс Бломер, «Локі і Сігюн» (1863) Мортэн Эскіль Вінге, «Локі і Сігюн» (1879) Оскар Вергеланд, і ілюстрацыя «Локі і Сігін; Хэль з сабакам Гарм» (1883) К. Эрэнберга.Simek (2007:284). У наш час у гонар Сігюн былі названы розныя аб’екты і месцы, у тым ліку нарвежская салома азімай пшаніцы гатункаў Сігюн I і Сігюн II,Belderok (2000:95). аднайменны перасанаж Marvel Comics (1978) , шведскае судна MS Sigyn, якое транспартуе адпрацаванае ядзернае паліва з намёкам на Сігін, якая трымае пад ядам міску, каб той не трапляў на Локі і антарктычны ледавік Сігюн.
Літаратура
Belderok, Bob. Mesdag, J. Mesdag, Hans. Donner, Dingena A. (2000). Bread Making Quality of Wheat: A Century of Breeding in Europe. Springer. Byock, Jesse (Trans.) (2006). The Prose Edda. Penguin Classics. Faulkes, Anthony (Trans.) (1995). Edda. Everyman. Larrington, Carolyne (Trans.) (1999). The Poetic Edda. Oxford World's Classics. Orchard, Andy (1997). Dictionary of Norse Myth and Legend. Cassell. Simek, Rudolf (2007) translated by Angela Hall. Dictionary of Northern Mythology. D.S. Brewer.
Катэгорыя:Германа-скандынаўскія багі Катэгорыя:Багі паводле алфавіта