Уладзімір Віктаравіч Калач () — беларускі ваенны і дзяржаўны дзеяч. Намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь (2018—2021).
Біяграфія Нарадзіўся 15 снежня 1969 года ў Брэсцкай вобласці.
З 22 студзеня 2010 года па 30 чэрвеня 2018 года працаваў начальнікам упраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па гораду Мінску і Мінскай вобласці. 12 сакавіка 2010 года прызначаны членам Мінскага аблвыканкама і членам Мінскага гарвыканкама. З’яўляўся старшынём Мінскай гарадской арганізацыі Беларускай федэрацыі біятлона.
У 2011 годзе, пасля правядзення прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2010 года, якія Еўрапейскім саюзам былі прызнаныя недэмакратычнымі, а таксама сілавога разгону акцыі пратэсту ў Мінску 19 снежня 2010 года, быў уключаны ў спіс беларускіх дзяржаўных дзеячаў і чыноўнікаў, на якіх ЕС былі накладзеныя санкцыіCOUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) No 84/2011 of 31 January 2011 amending Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures against President Lukashenko and certain officials of Belarus. Еўрапейскія санкцыі былі знятыя 15 лютага 2016 года.
30 чэрвеня 2018 года прызначаны намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі БеларусьУказ Президента Республики Беларусь от 30 июня 2018 г. № 263 «О В. В. Калаче».
2 кастрычніка 2020 года было аб’яўлена, што Уладзімір Калач трапіў у санкцыйны спіс ЕС. Таксама ў свае санкцыйныя спісы яго ўключылі Вялікабрытанія, Канада, Швейцарыя. 20 лістапада да кастрычніцкага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Украіна.
29 ліпеня 2021 года прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублкі Беларусь — інспектарам па Мінскай вобласціПамочнікам Прэзідэнта — інспектарам па Мінскай вобласці назначаны Уладзімір Калач.
Памёр 13 мая 2024 года.
Крыніцы
Катэгорыя:Генерал-маёры (Беларусь) Катэгорыя:Супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Памочнікі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектары па Мінскай вобласці Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС