Эдуард Адамавіч Венскі (нар. ) — беларускі валейбаліст, старшыня Беларускай федэрацыі валейбола (2018—2021).
Біяграфія Кар’ера іграка пачыналася ў гродзенскім «Камунальніку», пасля ён чатырнаццаць сезонаў правёў у чэмпіянаце Фінляндыі, выступаючы за клуб «ВяЛеПа», быў прызнаны лепшым іграком фінскага чэмпіянату. У сезоне 2017/2018 вярнуўся ў Беларусь і дапамог салігорскаму «Шахцёру» выйграць другі чэмпіёнскі тытул запар. Пасля заканчэння кар’еры ў 2018 годзе заняў пасаду старшыні Беларускай федэрацыі валейболаНовым старшынёй Беларускай федэрацыі валейбола выбраны Эдуард Венскі.
Спасылкі Eduard Venski
Катэгорыя:Валейбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі «Шахцёра» Салігорск (валейбол) Катэгорыя:Ігракі «Камунальніка» Гродна Катэгорыя:Валейбольныя трэнеры Беларусі