thumb|Выкарыстанне атлятля. Атлатль або дзідакідальнік — прылада для кідання дзіды, адзін з найстаражытнейшых відаў зброі.

Атлаль -- злёгку выгнуты кавалак дрэва або косці памерам ад 13 см да 61 см у даўжыню і ад 2 см да 7 см у шырыню. На канцы мацуюць крук, да якога прыладжваецца дрэўка дзіды.

Найстаражытнейшы касцяны атлатль знойдзены археолагамі ў Дардоні. Ён быў выраблены прадстаўнікамі Салютрэйскай культуры каля 17 500 гадоў таму. У пячоры Мас-д'Азіль () на поўдні Францыі выяўлены атлатль узростам 15 300 гадоў, па-мастацку выразаны з косці аленя ў выглядзе казы. Атлатль таксама выраблялі людзі на іншых кантынентах. Адной з архаічных форм, якая дайшла да нашага часу, з'яўляецца аўстралійская вумера. Аднак у Еўропе атлатль быў забыты да перыяду сярэднявечча, таму канкістадоры, якія трапілі ў Мексіку у XVI ст., былі непрыемна здзіўлены наяўнасцю ў ацтэкаў прылады, што дазваляла прабіваць браню.

У нашы дні існуе Сусветная асацыяцыя атлатля. Яе члена займаюцца як вырабам і выкарыстаннем, так і даследаваннем прыстасаванняў для кідання дзіды.

Спасылкі The Atlatl: 17,000 Year Old Hunting Technology World Atlatl Association The Aztecs and the atlatl - Mexicolore The Aztecs and the atlatl

Катэгорыя:Кідальная зброя паводле алфавіта Катэгорыя:Кідальная зброя Катэгорыя:Археалагічныя артэфакты паводле тыпу