Універсітэт Пуацье () — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў горадзе Пуацье. Адзін з найстарэйшых універсітэтаў Францыі.

Гісторыя Заснаваны ў 1431 годзе Папам Рымскім Яўгенам IV і падараваны ім каралю Францыі Карлу VII. У пачатку дзейнасці ўніверсітэта тут выкладаліся тэалогія, кананічнае і цывільнае права, медыцына і мастацтва.

У XVI стагоддзі ўніверсітэт заслужыў агульнаеўрапейскую рэпутацыю і стаў другім па папулярнасці пасля Парыжскага ўніверсітэта. Колькасць навучэнцаў даходзіла да 4000 чалавек.

Універсітэт падчас Вялікай французскай рэвалюцыі быў закрыты і моцна пацярпеў. Аднавіў працу толькі ў 1896 годзе.

У ліку яго студэнтаў былі такія выбітныя людзі, як Фрэнсіс Бэкан, Дэкарт, Франсуа Рабле і іншыя.

Структура Нацыянальная вышэйшая інжынерная школа Вышэйшая школа эканомікі і менеджменту Факультэт права і грамадскіх навук Факультэт эканомікі Факультэт асноў і прымянення навукі Факультэт літаратуры і лінгвістыкі Факультэт гуманітарных навук і мастацтваў Факультэт спартыўных навук Факультэт медыцыны і фармакалогіі

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Універсітэты Францыі Катэгорыя:Пуацье Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з французскай мовай навучання