Касця́гаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — пасёлак Ленінскі.

Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Горскага і Казельскабудскага сельсаветаў з цэнтрам у вёсцы КасцягаўкаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 19 студзеня 1960 года цэнтр сельсавета перанесены ў пасёлак ЛенінскіРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 4.. 11 красавіка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Гніліцкага сельсавета (15 населеных пунктаў: Арцёхаў, Вясёлы, Гніліца, Грозны, Зарэчча, Зборны, Каўпіта, Леніна, Льва Талстога, Мікольск, Някрасава, Рашатнёўка, Слабада, Стайкі і Холмінкі) і частка скасаванага Палужскага сельсавета (7 населеных пунктаў: Горанка, Грыбы, Дубраўка, Загарэнне, Лявонаўка, Новы Свет і Раманоў), у склад Высакаборскага сельсавета перададзены 10 населеных пунктаў (Галузы, Залясок, Зара, Казелле, Касцягаўка, Коз-Буда, Ленінскі, Лесавы, Рэпішча і Сталінскі), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Горы, сельсавет перайменаваны ў ГорскіРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10..

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Краснапольскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1960 годзе