Джанмарка Тамберы (; нар. , Чывітанова-Марке, Марке) — італьянскі лёгкаатлет, скакун у вышыню. Алімпійскі чэмпіён 2020, чэмпіён свету 2023.

Біяграфія Нарадзіўся ў камуне Чывітанова-Марке. Яго бацька Марка Тамберы ў мінулым таксама быў скакуном у вышыню, на Алімпіядзе 1980 гады заняў 15-е месца. Да прыходу ў лёгкую атлетыку ў 2009 годзе займаўся баскетболам, дзе гуляў за каманду Stamura Basket Ancon. У Джанмарка ёсць старэйшы брат Джанлука Тамберы, які займаўся кіданнем дзіды.

Нароўні з Мутазам Эса Баршымам стаў чэмпіёнам Алімпійскіх гульняў 2020 у Токіа. Упершыню ў гісторыі ў спаборніцтвах па скачках у вышыню на Алімпійскіх гульнях чэмпіёнамі сталі два спартсмены.

Зноскі

Катэгорыя:Скакуны ў вышыню Італіі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Італіі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па лёгкай атлетыцы Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года