Нікола Шпірыг (; нар. ) — швейцарская трыятланістка.
Трыятлонам пачала займацца ў 1992 годзе, да 15 гадоў яе трэніраваў бацька. З’яўляецца дыпламаваным юрыстам.
Дэбютавала ў ліпені 1998 года на чэмпіянаце Еўропы па трыятлоне сярод юніёраў, заняла 18-е месца. Праз месяц на чэмпіянаце свету сярод юніёраў была пятай, а ў 1999 годзе на чэмпіянаце Еўропы сярод юніёраў стала чэмпіёнкай. У 2001 годзе на юніёрскім першынстве Еўропы заваявала сярэбраны медаль, а на юніёрскім першынстве свету — залаты. У 2003 і 2005 гадах станавілася таксама медалісткай еўрапейскіх і сусветных моладзевых першынстваў (для спартсменаў не старэйшых за 23 гады).
На Алімпіядзе 2008 у Пекіне заняла 6-е месца. У 2009 і 2010 гадах перамагала на чэмпіянаце Еўропы, у агульным заліку першынства свету 2010 года заняла другое месца.
Алімпійская чэмпіёнка ў Лондане ў 2012 годзе. Найлепшая спартсменка Швейцарыі 2012 года («Sports Awards»).
Сярэбраны прызёр алімпійскіх гульняў 2016 года.
Пераможца I Еўрапейскіх гульняў.
Катэгорыя:Трыятланісты Швейцарыі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па трыятлоне Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Швейцарыі Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2012 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года Катэгорыя:Трыятланісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года Катэгорыя:Трыятланісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года Катэгорыя:Трыятланісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года Катэгорыя:Трыятланісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года Катэгорыя:Чэмпіёны Еўрапейскіх гульняў 2015 года