Брытні Івет Грайнер (; нар. , Х’юстан, штат Тэхас, ЗША) — амерыканская прафесійная баскетбалістка, якая выступае за клуб «Фінікс Меркуры» з жаночай Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі.

Кар’ера У 2012 годзе выйграла чэмпіянат Нацыянальнай асацыяцыі студэнцкага спорту (NCAA) у складзе каманды «Бэйлар Бірс», стаўшы самым выбітным гульцом гэтага баскетбольнага турніру, у 2014 годзе яна стала чэмпіёнкай жаночай НБА ў складзе каманды «Фінікс Меркуры». Двухразовы ўладальнік трох галоўных трафеяў жаночага студэнцкага баскетбола: прыза Джэймса Нейсміта, Маргарэт Уэйд Трофі і ўзнагароды ім. Джона Вудэна. У складзе зборнай ЗША выйграла чэмпіянат свету 2014 года ў Турцыі, Летнія Алімпійскія гульні 2016 года ў Рыа-дэ-Жанейра, чэмпіянат свету 2018 года ў Іспаніі і Летнія Алімпійскія гульні 2020 года Токіа.

Выступала ў Расіі за екацярынбургскі клуб УГМК. Спартсменку затрымалі ў лютым 2022 года. Тады Брытні Грайнер прыляцела ў Расію, і на мытні ў яе рэчах знайшлі забароненае рэчыва — гашышны алей. У пачатку жніўня суд прызнаў Грайнер вінаватай у кантрабандзе наркотыкаў і вынес ёй прысуд у 9 гадоў зняволення, а таксама штраф у 1 мільён расійскіх рублёў. 8 снежня Брытні Грайнер абмянялі на расійскага прадпрымальніка , які знаходзіўся ў зняволенні ў ЗША. Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн пагаварыў з ёй па тэлефоне пасля вызвалення.

У лютым 2023 года Брытні Грайнер падпісала новае пагадненне з клубам жаночай НБА «Фінікс Меркуры».

Катэгорыя:Баскетбалісткі ЗША Катэгорыя:Ігракі зборнай ЗША па баскетболе Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад ЗША Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па баскетболе Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года Катэгорыя:Баскетбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года Катэгорыя:Баскетбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па баскетболе Катэгорыя:Ігракі «Фінікс Меркуры» Катэгорыя:Ігракі УГМК Екацярынбург