Міхаіл Сафарбекавіч Гуцарыеў (; нар. , Акмалінск, Казахская ССР, СССР) — расійскі прадпрымальнік, палітык і паэт-песеннік, які з’яўляецца адным з галоўных прыватных інвестараў у Беларусі і паплечнікам Аляксандра Лукашэнкі. Фігурант санкцыйных спісаў ЕС, Вялікабрытаніі, шэрагу іншых краін з лета 2021 года.
Біяграфія Вучыўся ў Маскоўскім інстытуце нафтахімічнай і газавай прамысловасці імя І. М. Губкіна і Маскоўскім інстытуце народнай гаспадаркі імя Г. Пляханава, а таксама ў на юрыста. У 1992 годзе заснаваў расійскую фінансавую ўстанову «». У 1995 годзе Гуцарыеў быў абраны ў Дзяржаўную думу Расіі, ў 2000 годзе быў пераабраны дэпутатам Думы. У студзені 2000 года быў абраны старшынёй расійскага ААТ «», а ў 2002 годзе заснаваў кампанію «». Паводле амерыканскага часопіса «Forbes», Гуцарыеў - адзін з самых багатых расіянforbes.com. Таксама ён мае і кіпрскі пашпарт.
У ліпені 2007 года Гуцарыеў публічна абвясціў, што ўрад Расіі аказвае на яго ціск. Ён паведаміў, што прадае «» кампаніі «», якая належыць расійскаму прадпрымальніку forbes.com:Behind Russia’s 'Russneft Affair'. Ціск быў выкліканы расійскім палітыкам , тагачасным прэзідэнтам Інгушэціі, які прад’явіў да Гуцарыева непад’ёмныя фінансавыя патрабаванні, якія той адхіліў.
Гуцарыеў жыў у Вялікабрытаніі з 2008 года. Расійскі ўрад падаў хадайніцтва аб яго выдачыRIA Novosti:New law allows fugitive businessman Gutseriyev to return to Russia. Вярнуўся ў Расію ў 2010 годзе, пасля таго як усе абвінавачванні былі знятыя, а крымінальныя справы закрыты.
Гуцарыеў таксама актыўна займаецца паэзіяю, піша тэксты спеваў. Напрыклад, разам з Шарон Вон ён напісаў лірыку для ўдзельніцы ад Малдовы ў Конкурсе песні Еўрабачанне 2021 .
Гуцарыеў пабудаваў элітную прыватную гімназію ў Драздах, якую ў 2022 годзе скончыў Мікалай Лукашэнка.
У кастрычніку 2021 года Гуцарыеў разам з членамі сваёй сям’і быў узгаданы ў .
У 2022 годзе сумеснае расследаванне Беларускага расследавальніцкага цэнтра, Белсата, OCCRP, Transparency International і The Guardian знайшло некалькі аб’ектаў нерухомасці ў Лондане, якія знаходзяцца ва ўласнасці Саіда Гуцэрыева, сына Міхаіла. Прадстаўнікі сям’і заявілі журналістам, што ў Саіда няма дзелавых сувязяў з яго бацькам і што Міхаіл не мае дачынення да гэтых актываў, пры гэтым значная частка гэтых аб’ектаў была набытая, калі Саід яшчэ вучыўся і не займаўся бізнэсам.
Асабістае жыццё Жанаты на Аксане Гуцарыевай і мае дзяцей. У жніўні 2007 года пасля нераскрытай атакі памёр сын Гуцарыева.
Санкцыі ЕС, іншых краін 21 чэрвеня 2021 года быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза ў якасці асобы, якая атрымлівае выгаду ад рэжыму Лукашэнкі і падтрымлівае яго. Пры абгрунтаванні ўвядзення санкцый Савет Еўрапейскага саюза адзначыў, што Гуцарыеў, які мае дзелавыя інтарэсы ў Беларусі ў шэрагу сфер, як даўні сябар Аляксандра Лукашэнкі назапасіў значнае багацце і ўплыў сярод палітычнай эліты Беларусі. Да прыкладу, падкантрольная Гуцырыеву «Сафмар» была адзінай расійскай нафтавай кампаніяй, якая працягнула пастаўляць нафту на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы падчас энергетычнага крызісу паміж Беларуссю і Расіяй 2020 года.
Гуцарыеў таксама падтрымліваў Лукашэнку ў спрэчках з Расіяй з нагоды паставак нафты. Яго кампанія «Слаўкалій» будуе Нежынскі горна-абагачальны камбінат па вытворчасці хлорыстага калію на базе Старобінскага радовішча недалёка ад Любані, у той час як за самую буйную інвестыцыю ў краіну на два мільярды даляраў ЗША Лукашэнка паабяцаў перайменаваць Любань у Гуцарыеўск. Лукашэнка стаў на абарону Гуцырыева пасля таго, як супраць яго ў Расіі была ўзбуджаная крымінальная справа, а таксама падзякаваў яму за ахвяраванні на дабрачыннасць і шматмільярдныя інвестыцыі ў Беларусь. Паведамляецца, што Гуцарыеў падарыў Лукашэнку раскошныя падарункі.
Гуцарыеў таксама заявіў, што з’яўляецца ўладальнікам рэзідэнцыі, якая дэ-факта належыць Лукашэнку, тым самым пакрываючы яго, і, паводле паведамленняў, прысутнічаў на таемнай інаўгурацыі Лукашэнка 23 верасня 2020 года. У кастрычніку 2020 года Лукашэнка і Гуцарыеў з’явіліся на адкрыцці царквы, якую апошні спансаваў. Паводле паведамленняў СМІ, калі ў жніўні 2020 года былі звольненыя страйкуючыя супрацоўнікі беларускіх дзяржаўных СМІ, работнікі расійскіх СМІ былі дастаўлены ў Беларусь самалётам Гуцырыева для замены звольненых і пасяліліся ў мінскім гатэлі «Рэнесанс», які належыць Гуцырыеву.
6 ліпеня 2021 года да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя, 7 ліпеня 2021 года — Швейцарыя. 9 жніўня 2021 год Вялікабрытанія ўвяла санкцыі супраць Гуцарыева і забараніла тэхнічнае абслугоўванне яго самалётаў. Еўрапейскія санкцыі ўключаюць забарону на ўезд у краіны ЕС і замарожванне персанальных актываў у іх. Паводле газеты «Коммерсантъ», яны павінны былі выклікаць праблемы і для падкантрольных Гуцырыеву прадпрыемстваў. 24 чэрвеня 2021 года Гуцарыеў выйшаў з савета дырэктараў «».
2 снежня 2021 года ЗША ў рамках чарговага беларускага санкцыйнага пакета ўвялі санкцыі супраць кампаніі «Слаўкалій» і яе верталёта.
У 2022 годзе санкцыі супраць Гуцарыева ўвялі Аўстралія, Канада, Новая Зеландыя і Украіна.
6 верасня 2023 года Еўрапейскі суд адхіліў іскі Гуцарыева і яшчэ некалькіх расійскіх бізнесменаў, якія патрабавалі зняцця санкцый ЕС.
Гл. таксама
Крыніцы
Спасылкі RIA Novosti:New law allows fugitive businessman Gutseriyev to return to Russia
Катэгорыя:Прадпрымальнікі Расіі Катэгорыя:Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі II склікання Катэгорыя:Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі III склікання Катэгорыя:Мільярдэры Расіі Катэгорыя:Паэты Расіі Катэгорыя:Чорны спіс ЕС