Аляксандр Міхайлавіч Саржэ́ўскі (;  — ) — вучоны, фізік, доктар фізіка-матэматычных навук (1973), прафесар (1974), Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1980).

Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Арзамас (Ніжагародская вобласць Расіі). У 1953 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Працаваў у Фізіка-тэхнічным інстытуце Акадэміі навук БССР. З 1955 года навуковы супрацоўнік лабараторыі люмінесцэнцыі ў Інстытуце фізікі Акадэміі навук БССРВучоныя Беларусі. Саржэўскі, Аляксандр Міхайлавіч (доктар фізіка-матэматычных навук; фізіка; 1930—1983) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі. У 1961 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыюФарміраванне школы фізічнай оптыкі ў БДУ. Да 115-годдзя з дня нараджэння акадэміка А. Н. Сеўчанкі // Газета БДУ «Універсітэт». З 1 чэрвеня 1967 года дацэнт кафедры фізічнай оптыкі, з кастрычніка 1967 года загадчык кафедры агульнай фізікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па люмінесцэнцыі, квантавай электроніцы і нелінейнай спектраскапіі, праблемах выкладання фізікі ў вышэйшых навучальных установах. Кіраўнік навуковага напрамку па даследаванні паля­рызацыі люмінесцэнцыі, узаема­дзеянні лазернага выпраменьвання са складанымі арганічнымі малекуламі.

Сярод апублікаванага: Анизотропия поглощения и испускания света молекулами. — Мн., 1971 (разам з А. Н. Сеўчанкам): Наглядность в демонстрационном эксперименте в физике (Эргоноимический подход). — Мн., 1983 (разам з В. М. Навумчыкам); Оптика, учебное пособие для студентов физических специальностей университетов. Т. I. — Мн.: Университетское, 1984; Оптика, учебное пособие для студентов физических специальностей университетов. Т. II. — Мн.: Университетское, 1986.

Літаратура

Сарже́вский Александр Михайлович // Часопіс «Изобретатель». № 4 (196) 2016. — С. 40.

Спасылкі

Мінько А. Фарміраванне школы фізічнай оптыкі ў БДУ. Да 115-годдзя з дня нараджэння акадэміка А. Н. Сеўчанкі // Газета БДУ «Універсітэт» Вучоныя Беларусі. Саржэўскі, Аляксандр Міхайлавіч (доктар фізіка-матэматычных навук; фізіка; 1930—1983) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Ніжагародскай вобласці Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі і тэхнікі БССР Катэгорыя:Аўтары падручнікаў