Ігар Андрэевіч Бахматаў — беларускі ваенны. Намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь у 2010—2012 гадах.

Біяграфія 2 ліпеня 2003 года прызначаны начальнікам упраўлення знешняй разведкі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі БеларусьУказ Президента Республики Беларусь от 2 июля 2003 года № 280 «О назначении И. А. Бахматова начальником управления внешней разведки Комитета государственной безопасности Республики Беларусь».

З 20 студзеня 2005 года па 10 ліпеня 2008 года працаваў начальнікам .

З 10 ліпеня 2008 года па 22 студзеня 2010 года з’яўляўся начальнікам Інстытута нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.

22 студзеня 2010 года прызначаны намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па кадравым забеспячэнні і арганізацыйнай працыЛукашенко произвёл кадровые назначения в КГБ и Управделами президента.

3 мая 2012 года вызвалены ад пасады намесніка старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па кадравым забеспячэнні і арганізацыйнай працы і звольнены з ваеннай службы ў запас па ўзросцеУказ Президента Республики Беларусь от 3 мая 2012 года № 215 «Об освобождении от должности И. А. Бахматова» // Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2012 г., № 52, 1/13482-1/13485

З 2018 года з’яўляецца прарэктарам па адміністрацыйна-гаспадарчай працы Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.

Санкцыі ЕС У 2011 годзе, пасля правядзення прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2010 года, якія Еўрапейскім Саюзам былі прызнаныя недэмакратычнымі, а таксама пасля сілавога разгону акцыі пратэсту ў Мінску 19 снежня 2010 года, быў уключаны ў Чорны спіс ЕўрасаюзаCOUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) No 84/2011 of 31 January 2011 amending Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures against President Lukashenko and certain officials of Belarus. У 2012 годзе Савет Еўрапейскага саюза прызнаў Бахматава адказным за рэпрэсіўную працу КДБ супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыіCOUNCIL DECISION 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus.

Катэгорыя:Генерал-маёры (Беларусь) Катэгорыя:Супрацоўнікі беларускіх спецслужбаў Катэгорыя:Начальнікі Інстытута нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС