Аляксандр Антоніевіч Крыдаль (Крыдзель, ; 1784 — каля 1841) — дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Крыдаляў герба «Одсеч». Сын Антонія (Антона). Меў брата Ануфрыя.
Маршалак шляхты Гродзенскага павета ў 1812—1813 гадах. Сябра Гродзенскай муніцыпальнай рады, створанай Часовай радай ВКЛ у 1812 г. У 1819 г. — асэсар 2-га дэпартамента Гродзенскага галоўнага суда. У 1820-я гады — старшыня Лідскага гродскага суда. У маі 1824 г., у часы следства, узяў на парукі брата сваёй жонкі, філарэта Юзафа Заржэцкага, будучага ваеннага інжынера. У 1829 г. — лідскі межавы суддзя. У 1834 г. — чыноўнік Гродзенскай скарбовай палаты да межавых справаў.
Член масонскай ложы «Сябры чалавецтва» ў Гродне.
Валодаў з жонкай маёнткам Малюзін з вёскай Пяцюлеўцы, атрыманым у 1819 годзе (у 1844 годзе — 826 дзесяцін, 47 душ мужчынскага і 33 душ жаночага полу).
Сям’я У шлюбе з Кацярынай з Зарэцкіх (Заржэцкіх). Дзеці: Аляксандра, у шлюбе з Эдвардам Вайніцкім; Юзэфа, у шлюбе з Пятром Клейстам, сынам Казіміра Клейста і Пракседы з Шумкоўскіх.
Літаратура
Катэгорыя:Масоны Беларусі Катэгорыя:Суддзі Расійскай імперыі Катэгорыя:Павятовыя маршалкі гродзенскія Катэгорыя:Род Крыдаляў