Уладзіслаў Курнатоўскі (1749—1824) — педагог, рэктар Слуцкай кальвінскай школы.
Біяграфія Паходзіў з кальвінскага шляхецкага роду Курнатоўскіх герба «Ладдзя».
Скончыў Слуцкую кальвінскую школу ў 1767 гг., навучаўся за кошт стыпендыі Евангелічна-рэфармацкага Сінода. Пазней вучыўся ў гімназіі ў Берліне, у 1770—1773 гг. быў студэнтам тэалогіі ў Марбургскім універсітэце.
З 1775 г. быў намеснікам рэктара, у 1777—1781 гг. рэктар Слуцкай кальвінскай школы. З 1780 г. — скарбнік кальвінскага збору.
Сям’я Быў жанаты двойчы. 1-я жонка: Катажына з Эсткаў (1760-07?.11.1806). Дзеці: Ян Міхал (01.09.1781-01.04.1782); Багуслаў Самуэль (16.08.1783-17.02.1820), пастар, настаўнік гімназіі; Аляксандр Геранім (06.10.1784-1808), студэнт права; Крыштаф Тэадор (12.10.1785-12.10.1786); Феліцыян Уладзіслаў (01.06.1788-06.03.1856), падпалкоўнік расійскай арміі.
2-я жонка: Рэгіна Феліцыяна з Беняшэўскіх (1775—1825). Дзеці: Дарота Іаана Зузанна (28.03.1809-03.12.1867), жонка Яна Мандзялоўскага; Аляксандр Крыштаф (30.01.1812-1851); Іахана Караліна (27.07.1818-15.05.1846).
Спасылкі Список учителей Слуцкой гимназии до 1863 гг.
Катэгорыя:Постаці беларускага рэфармацтва Уладзіслаў