Канцэрт Віктара Цоя і рок-гурта «Кино» адбыўся ў Мінску на стадыёне «Дынама» 6 і 7 мая 1989 года. Пасля выхаду мастацкага фільма «Ігла» Віктар Цой набыў неверагодную папулярнасць у СССР сярод моладзі. На гэтым фоне першы канцэрт гурта ў сталіцы Беларусі суправаджаўся вялікім ажыятажам.

Падрыхтоўка і правядзенне На канцэртах «Кіно», якія адбыліся 6—7 траўня 1989 года ў Мінску, пабывалі гледачоў. Канцэрт гурта «Кіно» ў 1989 годзе стаў для Беларусі адным з першых стадыённых рок-канцэртаў. Да Цоя яшчэ ніхто не мог сабраць «Дынама» два дні запар. Былі арганізаваныя тры кардоны : першы сустракаў гасцей яшчэ на вуліцы Карла Маркса, на падыходзе да стадыёна.

Сцэна была пабудавана па-аматарску, маленькая, з брызентавым навесам. Сярод гледачоў на першых шэрагах было шмат вайскоўцаў у форме дэсантнікаў і памежнікаў. Тэхнічна іх пасадзілі туды, каб яны дапамагалі ахоўваць бяспеку на стадыёне, але па факце людзі ў берэтах і фуражках актыўна танчылі падчас канцэрта. На разагрэве граў беларускі гурт «Фарпост» і танцаваў балет. Потым па бегавой дарожцы да сцэны пад’ехаў зялёны «» з белай паласой, з яго выйшлі музыканты «Кіно». Некалькі хвілін гурт праводзіў саўнд-чэк. Аднак відавочцы канцэрта, сведчаць, што гук у той дзень быў дрэнны. Ужо пасля першай песні да Цоя падбеглі дзяўчыны з кветкамі і пачалі прасіць аўтографы. Канцэрт скончыўся песняй «» пасля чаго пайшоў моцны дождж.

Канцэрт «Кіно» ў Мінску стаў культавым і сімвалічным таму, што па факце быў адзін з апошніх выхадаў Цоя на сцэну. Сёння праз дарогу ад стадыёна «Дынама» знаходзіцца Сцяна Цоя. Сярод сучасных музыкантаў, якія прысутнічалі на тым канцэрце, як правіла без квіткоў, былі Аляксандр Памідораў, і іншыя.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:1989 год у Мінску Катэгорыя:1989 год у музыцы Катэгорыя:Віктар Цой Катэгорыя:Падзеі 6 мая Катэгорыя:Падзеі 7 мая Катэгорыя:Май 1989 года