Абводны канал () — самы буйны канал у Санкт-Пецярбургу. Бярэ пачатак ад ракі Нявы ў раёне Аляксандра-Неўскай лаўры і даходзіць да ракі Екацерынгофкі. Даўжыня — 8,08 км, шырыня — 21,3 м (ва ўсходняй частцы да 42,6 м), глыбіня да 3 метраў, срэдні расход вады — 15 м³/с (у вытоку). Перасякае праспект Абухаўскай абароны, Днепрапятроўскую вуліцу, Лігаўскі праспект, Баравую вуліцу, Акцябрскую чыгунку Маскоўскага і Віцебскага напрамкаў. У Абводны канал упадаюць рэкі Манастырка (справа) і Волкаўка (злева). У навігацыю 1835 года адкрылася суднаходства па ўсёй трасе (спынілася ў пачатку XX стагоддзя з-за павелічэння асадкі суднаў). У 2-й палове XIX стагоддзя Абводны канал быў адкрытым калектарам. На Абводным канале 17 гарадскіх, 2 чыгуначныя масты. У забудове набярэжных Абводнага канала дамінуюць прамысловыя прдапрыемствы, вакзалы і дэпо.

Літаратура Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1

Катэгорыя:Рэкі і каналы Санкт-Пецярбурга