Э́дсан Ара́нтыс ду Насіме́нту (, больш вядомы як Пеле́, ; , Трэс-Карасойнс, Бразілія — , Марумбі, Сан-Паўлу, штат Сан-Паўлу, Бразілія) — бразільскі футбаліст, спартыўны функцыянер. Трохразовы чэмпіён свету (1958, 1962, 1970) у складзе нацыянальнай зборнай Бразіліі.

Нападнік. Выступаў за клубы: «Баўру» (1949—1955), «Сантус» (1955—1974), «Нью-Ёрк Космас» (1975—1977). Уладальнік Кубка Лібертадорэс (Кубка паўднёваамерыканскіх чэмпіёнаў) і Міжкантынентальнага кубка (1962, 1963), Кубка Бразіліі (1961—1965).

Найлепшы футбаліст XX стагоддзя (па версіі ФІФА; 2000, Рым). Найлепшы спартсмен свету (1970), найлепшы футбаліст чэмпіянатаў свету (1958, 1970), найлепшы паўднёваамерыканскі футбаліст (1960, 1964, 1965, 1970).

Пасля завяршэння кар’еры Пеле актыўна займаўся бізнесам, дабрачыннасцю, здымаўся ў кіно і рэкламе. У 1995—1998 гадах — міністр спорту Бразіліі.

Крыніцы

Літаратура Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток: "Set-Print", 2006.

Спасылкі

Падрабязная статыстыка галоў Пеле Галы Пеле ў Бразіліі Профіль на rsssf.com Матчы Пеле за зборную Бразіліі

Катэгорыя:Футбалісты Бразіліі Катэгорыя:Ігракі зборнай Бразіліі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Нью-Ёрк Космас Катэгорыя:Ігракі ФК Сантус Катэгорыя:Міністры спорту Катэгорыя:Міністры Бразіліі Катэгорыя:Рыцары-Камандоры ордэна Брытанскай імперыі Катэгорыя:Чэмпіёны свету па футболе Катэгорыя:ФІФА 100 Катэгорыя:Футбольныя функцыянеры Бразіліі