Заечы востраў (, пераклад фінскай назвы вострава Янісары — ) — востраў у самым шырокім месцы вусця Нявы, дзе яна падзяляецца на 2 рукавы (Вялікую і Малую Няву).

Даўжыня — 750 метраў, шырыня — каля 400 метраў. Адасоблены ад Петраградскага вострава Кронверкскім пралівам (Кронверкскай пратокай). У шведскіх крыніцах XVII стагоддзя востраў называўся Люст-гольм («Вясёлы востраў») альбо Люстэйланд («Вясёлая зямля»). 16(27) мая 1703 года па прыказу Пятра Першага была закладзена крэпасць Санкт-Пецярбург, назва якой хутка распаўсюдзілася на горад, а крэпасць пасля будаўніцтва Петрапаўлаўскага сабора пачала называцца Петрапаўлаўскай. У XVIII стагоддзі афіцыйная называўся Крэпасным востравам, аднак назва не прыжылася. Сучаснае аблічча набыў у канцы XIX стагоддзя, калі былі засыпаны рвы, якія адасаблялі Аляксееўскі і Іаанаўскі равеліны ад крэпасці. Ля падножжа сцен крэпасці створаны пляжы.

Літаратура Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. — ISBN 5-85270-037-1

Катэгорыя:Астравы дэльты Нявы Катэгорыя:Петрапаўлаўская крэпасць