Ла́дажскі мост () — развадны мост цераз раку Няву ў Ленінградскай вобласці, размешчаны за 6 км ад яе вытока, з’яўляецца першым па цячэнні Нявы. Мост размяшчаецца побач з вёскай Мар’іна Кіраўскага раёна Ленінградскай вобласці на 40 км аўтамабільнай дарогі Санкт-Пецярбург — Мурманск (федэральная траса «Кола»).

Мост мае 9 пралётаў. Чатыры з іх перакрытыя жалезабетоннымі разразнымі бэлькамі, чатыры рэчышчавыя — неразрэзнай сталёвай бэлькай з суцэльнай сценкай, паралельнымі паясамі і артатропнай плітой праезжай часткі, а адзін — развадны ля правага берага. Апоры выкананы з жалезабетону з гранітнай асадкай.

Мост быў пабудаваны ў перыяд з 1978 год па 1983 год па праекце архітэктара Ю. І. Сініцы і інжынераў А. І. Кецлаха і А. Ю. Русінава. У 1981 годзе быў адкрыты рух па адной палове моста — па дзвюх палосах, цалкам мост быў здадзены ў эксплуатацыю ў 1983 годзе.

Катэгорыя:Масты цераз Няву Катэгорыя:Развадныя масты Катэгорыя:Масты Расіі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Ленінградскай вобласці