Акервіль () — рака на ўсходзе Санкт-Пецярбурга, левы прыток ракі Охты, упадае ў яе за 1,8 км вышэй вусця. Не суднаходная, рух маламерных суднаў па рацэ забаронены. Выцякае з балот на паўднёвы захад ад Колтушскіх вышынь. Працякае па Усевалажскім раёне Ленінградскай вобласці, Неўскаму і Чырвонагвардзейскаму раёнах Санкт-Пецярбурга. Даўжыня — 18 км, шырыня — 1,5—25 м, глыбіня ад 0,25 да 0,8 м.

У вытоках носіць назву рака Чорная і мае прыток Хумалаеў ручай.

Сістэма воднага аб’екта: Охта → Нява → Балтыйскае мора.

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі і каналы Санкт-Пецярбурга Катэгорыя:Басейн Нявы