«Віні-Пух» () — савецкі анімацыйны фільм-казка. Серыя мультфільмаў здымалася ў 1969—1972 гадах. Рэжысёр Фёдар Савельевіч Хітрук.

На студыі «Саюзмультфільм» пад яго кіраўніцтвам былі створаны тры мультфільмы на аснове кнігі Алана Аляксандра Мілна:

Віні-Пух (1969) — заснаваны на першым раздзеле кнігі. Віні-Пух ідзе ў госці (1971) — заснаваны на другім раздзеле кнігі. Віні-Пух і дзень клопатаў (1972) — заснаваны на чацвёртым (аб страчаным хвасце) і шостым (пра дзень нараджэння) раздзелах кнігі.

Стварэнне мультфільма Сцэнарый напісаў Ф. Хітрук у суаўтарстве з Б. Захадэрам; праца суаўтараў не заўсёды ішла гладка, што стала ў канчатковым выніку прычынай спынення выпуску мультфільмаў (першапачаткова планавалася выпусціць серыял па ўсёй кнізе).

Некаторыя эпізоды, фразы і песні (перш за ўсё знакамітая «Куды ідзём мы з Пятачком…») адсутнічаюць у кнізе і складзеныя спецыяльна для мультфільмаў; пазней гэтыя песні Захадэр у крыху іншай рэдакцыі публікаваў асобным выданнем (кніжка-кардонка для малых «Песенькі Віні-Пуха», К., «Веселка», 1987) і ўключаў як дадатак у зборнік «Віні-Пух і многае іншае».

З іншага боку, з сюжэту мультфільма выключаны (насуперак волі Захадэра) Крыстафер Робін; у першым мультфільме яго сюжэтная функцыя перададзена Пятачку, у другім — Трусу.

Падчас працы над фільмам Ф. Хітрук так пісаў Б. Захадэру аб сваёй канцэпцыі галоўнага персанажа:

Я разумею яго так: ён увесь час напоўнены нейкімі грандыёзнымі планамі, занадта складанымі і грувасткімі для тых дробязных спраў, якія ён збіраецца прадпрымаць, таму планы разбураюцца пры сутыкненні з рэчаіснасцю. Ён увесь час трапляе ў няёмкае становішча, але не па дурасці, а таму, што яго свет не супадае з рэальнасцю. У гэтым я бачу камізм яго характару і дзеянняў. Вядома, ён любіць пажраць, але не гэта галоўнае.

Сюжэт Мультфільм пачынаецца з надпісу: ЧАСТКА ПЕРШАЯ, у якой мы знаёмімся з Віні-Пухам і грамадкай Пчолаў, і тут акурат пачынаюцца ўсе прыгоды

Пасля гэтага дыктар пачынае зачытваць тэкст: Даўным-даўно, напэўна ў мінулую пятніцу, жыло ў адной краіне медзведзяня пад імем Віні-Пух. А чаму пад імем? Таму што над яго дзвярыма быў надпіс: «Віні-Пух», а ён пад ім жыў.

Аднойчы Віні-Пух пайшоў у лес, каб трохі паесці — ён заўсёды быў не супраць паесці. Акрамя таго, ён быў паэт і ў вольны час складаў вершы і нават песенькі…

Віні-Пух ходзіць па лесе і спявае песню. Раптам ён натрапляе на Вялікі Дуб, чуе гудзенне пчол і пасля некаторых разважанняў вырашае падняцца на Дуб, спадзеючыся знайсці зверху мёд. Дабраўшыся да вулля, Віні-Пух спатыкаецца, ляціць уніз і падае ў лопух.

Пасля сваёй няўдачы Віні-Пух ідзе да свайго сябра — парасяці Пятачка. Пятачок бярэ з сабой на паляванне стрэльбу і блакітны паветраны шарык. Віні вырашае выкупацца ў лужыне, каб пчолы прынялі яго за чорную дажджавую хмару. Аднак яго план не спрацоўвае, і парасяці трэба ратаваць таварыша.

Ацэнкі Цыкл мультфільмаў набыў велізарную папулярнасць. Цытаты з яго сталі агульным здабыткам савецкіх дзяцей і дарослых і паслужылі асновай для стварэння вобраза Віні-Пуха ў савецкім гумарыстычным фальклоры. Усяго ў гутарковае маўленне гараджан увайшла 21 цытата з фільма, палова з якіх прыпадае на фільм «Віні-Пух і дзень клопатаў».

За гэты цыкл (у ліку іншых работ) Хітрук атрымаў у 1976 годзе Дзяржаўную прэмію СССР.

Падчас працы над фільмам рэжысёр не ведаў пра існаванне мультфільмаў студыі Дыснея пра Віні-Пуха. Пазней, паводле слоў Фёдара Хітрука, яго версія спадабалася дыснееўскаму рэжысёру Вольфгангу Райтэрману. Аднак тое, што савецкія мультфільмы былі створаны без уліку выключных правоў на экранізацыю, якія належаць студыі Дыснея, зрабіла немагчымым іх паказ за мяжой і ўдзел у міжнародных кінафестывалях.

Ролі агучвалі

Яўген Паўлавіч Лявонаў — Вiнi-Пух Ія Савіна — Пятачок Эраст Гарын — асёл Ia-Ia Анатоль Шчукін — Трус Зінаіда Нарышкіна — Сава

Крыніцы

Катэгорыя:Мультфільмы студыі «Союзмультфильм» Катэгорыя:Мультсерыялы СССР